• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм пра Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму прэстыжнага кінафестывалю ў ЗША

    Фільм пра палітзняволеную журналістку тэлеканалу «Белсат» Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму кінафестывалю «Трайбека» у Нью-Ёрку.

    Гаворка пра ігравы фільм «Пад шэрымі нябёсамі» – гэта поўнаметражны дэбют рэжысёркі Марыі Тамковіч. Фільм заснаваны на гісторыі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), асуджанай у Беларусі на больш за 8 гадоў зняволення за сумленную журналісцкую працу.

    «Перш за ўсё, я хацела бы падзякаваць Катарыне Андрэевай і яе мужу Ігару Ільяшу за іх гісторыю і смеласць. Тое ж самае тычыцца і Дар’і Чульцовай, якая ласкава не толькі падзялілася сваім досведам, але і зʼявілася ў фільме», – напісала рэжысёрка ў сваім Фэйсбуку.

    Гісторыя Каці сапраўды ўражвае і кранае. Таму не дзіўна, што яна стала асновай сюжэту для некалькіх фільмаў. Кароткаметражны фільм «У жывым эфіры» («Na żywo») выйшаў летась і працягвае атрымліваць узнагароды на розных кінафестывалях. На сёння ў фільму ўжо ёсць каля 10 узнагародаў.

    Фестываль «Трайбека» адкрыецца 5 чэрвеня. У якасці яго галоўнай місіі заяўлены неабходнасць пераасэнсавання кінематаграфістамі іх уплыву на грамадскую свядомасць і папулярызацыю незалежнага кіно.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці