• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Быць годным памяці герояў АК». Пачобут расказаў, чаму не напіша прашэньня аб памілаваньні

    Чытач Свабоды падзяліўся фрагмэнтамі зь ліста журналіста Андрэя Пачобута, які амаль паўгода сядзіць па «польскай справе».

    Андрэй піша, што ў яго ўсё ў парадку.

    «Турэмная стабільнасьць», — коратка апісвае ён свой побыт.

    Журналіст чытае кнігі, нядаўна прачытаў «Майстра і Маргарыту» Булгакава. Шмат ходзіць па камэры, каб «хоць неяк падтрымліваць фізычную форму». Рыхтуецца да суду, дату якога яшчэ не прызначылі.

    Пачобут яшчэ раз заявіў, што ня будзе пісаць прашэньне аб памілаваньні.

    «Ніякія памілаваньні мне не патрэбныя. Зьвяртацца ці прасіцца я не зьбіраюся. Нават калі будуць ціснуць. Па такіх справах, як мая, падобныя паводзіны былі б амаральнымі і ня годнымі памяці герояў АК (Арміі Краёвай. — РС)», — піша на волю Анджэй Пачобут.

    Ён паўторна адзначыў, што нікому не даваў і не дае дазволу зьвяртацца да Лукашэнкі ў гэтай справе. Нагадаем, Юры Васкрасенскі заявіў, што ён ад свайго імя будзе прасіць аб вызваленьні Пачобута.

    «З такім падыходам зразумела, што чакае мяне працяглае наведваньне турмаў і лягераў, але тым, чыю годнасьць і гонар я абараняю, было значна цяжэй, і іхны прыклад заўсёды мяне натхняў. І гэта не зьмянілася!» — тлумачыць Анджэй. 

    Анджэй Пачобут за кратамі з 25 сакавіка па падазрэньні ў «распальваньні варожасьці» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу). Яму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. У СІЗА ён у цяжкай форме перанёс каранавірус. Да таго ж гарадзенец мае праблемы з сэрцам, у яго зьбіваецца рытм. У Горадні яго чакаюць жонка, двое дзяцей, старыя бацькі.

    Разам з Пачобутам па «польскай справе» праходзіць старшыня незарэгістраванага ў Беларусі Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс. Яшчэ трох фігурантак справы вызвалілі ўзамен на выезд іх за мяжу.

    Пісаць лісты Анджэю Пачобуту можна па адрасе:

    222163, горад Жодзіна Менскай вобласьці, вуліца Савецкая 22А, турма № 8.

    Пачобуту Андрэю Станіслававічу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці