• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволены Анджэй Пачобут перадае прывітанне ўсім БАЖаўцам: “Усё будзе добра”

    Пра гэта ён напісаў у лісце да глыбоцкай журналісткі Таццяны Смоткінай.

    Паводле Таццяны, ліст ад Анджэя Пачобута стаў для яе радаснай нечаканасцю, бо яна ўжо і не спадзявалася атрымаць адказы ад палітвязняў. За апошні час Таццяна адправіла знаёмым палізняволеным каля 30-ці паштовак-лістоў, ад даты напісання некаторым прайшло ўжо шмат часу, але зваротнай сувязі так і не было.  

    “Я нават падумала, што лісты да палітвязняў проста выкідваюць, таму яны і не даходзяць, пра гэта ж пачалі казаць некаторыя актывісты з бліжэйшых гарадоў. І вось у сярэдзіне снежня прыйшла доўгачаканая вестка! І што асабліва радасна, ад калегі па журналісцкаму цэху, якога я вельмі паважаю”, — кажа Таццяна Смоткіна.

    Анджэй Пачобут паведамляе, што ў яго ўсё стабільна (наколькі гэта можа быць у турме), што жыццё там працякае павольна і імкліва адначасова. Павольна, таму што дні цягнуцца, а імкліва, таму што пралятаюць тыдні. І за гэты час ён да падобнага парадоксу ўжо прызвычаіўся. Зазначае, што працягвае актыўную падрыхтоўку да суда, хоць па-ранейшаму дата яго яшчэ невядомая.

    На думку Анджэя, усё сведчыць пра тое, што быць яму за кратамі яшчэ вельмі шмат часу. Але ён не губляе аптымізму, і настрой у яго бадзёры. Часам яму здаецца, што людзям на волі цяжэй, чым вязням. Таму просіць трымацца і верыць у тое, што ўсё будзе добра.

    Таксама ён просіць перадаваць прывітанне ўсім агульным сябрам і калегам, асабліва Андрэю Бастунцу і Барысу Гарэцкаму. І зазначае, што ён заўжды мог разлічваць на БАЖ.

    Яшчэ Анджэй Пачобут згадвае пра Глыбокае. Ён лічыць яго атмасферным мястэчкам з цікавай гісторыяй і спадзяецца, што з не менш цікавай будучыняй. Напрыканцы ліста Анджэй просіць запаліць знічы на могілках польскіх жаўнераў у Глыбокім, якія калісьці аддалі ўсё ў змаганні з таталітарызмам.

    Анджэй Пачобут за кратамі з 25 сакавіка. Усяго ў няволі ў Беларусі цяпер 31 прадстаўнік медыя.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки! ВСЕ АДРЕСА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці