Бастунец пра вынікі года: Мы сталі больш моцнымі, адчулі салідарнасць ТЭКСТ + ВІДЭА
Старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец падчас анлайн-трансляцыі адказаў на пытанні сябраў журналісцкай арганізацыі, згадаў значныя падзеі гэтага года.
— Прыгадаць прыемныя падзеі не так і проста, але былі і яны. Напрыканцы года збіралася Рада БАЖ, маладыя лідары арганізацыі. І падчас абмеркаванняў вынікаў года адзначалі правядзенне З’езду БАЖ. І шмат хто заўважаў, што З’езд прайшоў на высокім узроўні. Таксама адзначалі БАЖынкі, конкурс «Вольнае Слова». Яшчэ варта згадаць перамогу каманды БАЖ у штогадовым футбольным Кубку свабоды імя Генадзя Карпенкі.
Але галоўнае — гэта магчымасці арганізацыі супрацьстаяць выклікам, салідарнасць журналістаў з калегамі, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Праўда, гэта я ўсё ж аднёс бы да цёмнага боку.
БАЖынкі-2018 у Залессі. Вялікая фотасправаздача
Удзельнікі з’езду БАЖ: меркаванні пра форум, бачанне дзейнасці арганізацыі, крытычныя заўвагі
Пра парушэнні аўтарскіх правоў у беларускіх медыя
— Я не лічу гэтае пытанне настолькі значным і адназначным у беларускай сітуацыі. Яшчэ год пяць таму сітуацыя была куды горшая. Рэдакцыі ўжо навучыліся ставіць гіперспасылкі, журналісты лепш разумеюць сутнасць аўтарскіх правоў. Бо закон аб аўтарскім праве і сумежных правах дазваляе выкарыстоўваць творы, апублікаваныя ў СМІ, зразумела, з выкананнем пэўных правілаў. Так, ёсць парушэнні. Але з імі найперш мусяць змагацца тыя, хто пацярпеў. І заканадаўства дае для гэтага магчымасці. З іншага боку ёсць пэўныя праблемы для рэгіянальных журналістаў, бо такія справы разглядае Вярхоўны суд.
Яшчэ можна сказаць, што юрыдычнае кола круціцца вельмі павольна і не заўсёды адпавядае таму, што адбываецца ў жыцці.
Калі некаму патрэбны ілюстрацыйны здымак, то лепш яго зрабіць самастойна. Бо кожнага можна ўзяць за руку. Да слова, “кейс Матолькі” негатыўна паўплываў на абарону аўтарскіх правоў у Беларусі — створаны прэцэдэнт, калі суд стаў не на бок аўтара.
Але я мяркую, што крок за крокам сітуацыя будзе нармалізавацца. І фатографы, якія найбольша актыўныя ў адстойванні аўтарства, будуць мець менш нагодаў для зваротаў у суд.
Пра ўплыў расійскага кантэнту на інфармацыйную прастору Беларусі
— У пачатку года мы прэзентуем вынікі маніторынгу расійскай прапаганды ў беларускіх медыя, які рабілі гэта цягам апошняга месяца. Афіцыйна агучвалася, што больш за 60 % кантэнту на беларускім тэлебачанні выраблена ў Расіі, а гэтая лічба карэлюееца з вынікамі сацыялагічных апытанняў грамадскай думкі, калі людзі вызначаюць далучэнне Крыма, як акт гістарычнай справядлівасці. На АНТ 44 % прадукцыі расійскай вытворчасці — гэта вялікая лічба.
У мінінфармацыі таксама разумеюць гэта, але крокі іх недастаковыя. Усе беларускія каналы ўваходзяць у сацыяльны, абавязковы для ўсіх пакет. І атрымліваецца, што з 9 каналаў — 4 заснаваныя на расійскай прадукцыі, астатнія актыўна яе выкарыстоўваюць.
Беларускае тэлебаченне навучылася блакаваць негатыўныя сюжэты, якія тычацца беларускага прэзідэнта. Але агулам наша аўдыторыя глядзіць на свет праз крамлёўскі светапогляд.
Я мяркую, з прапагандай нельга змагацца з контрпрапагандай. Да таго ж у Расіі значна больш на гэтую справу грошай.
Што тычыцца ўкраінскага досведу забароны расійскага кантэнту, то дэ-факта Украіна ўжо працяглы час у стане вайны з Расіяй.
Да слова, даследаванні паказваюць, што найменш расійская прапаганда ўплывае на тых, хто размаўляе на нацыянальнай мове. У Беларусі ж за-за дамінавання рускай мовы шараговы глядач фактычна не можа адрозніць, чыёй вытворчасці навіны і перадачы ён глядзіць.
На тэлебачанні мусіць быць істотна павялічана колькасць інфармацыйных прадуктаў на беларускай мове. І большасць з гэтых дзеянняў мусіць дзяржава будзе вымушаная зрабіць, бо ёсць павелічэнне ціску на Беларусь.
ІАЦ пры Адміністрацыі прэзідэнта заяўляе, што 94 % моладзі атрымліваюць інфу з інтарнэта. То бок тэлебачанне губляе сваю вагу. І гэта дае нам шанцы.
Пра старт вяшчання ў Беларусі ўкраінскага тэлеканала
Гэта нават смешна, што такое пытанне вырашаецца на ўзроўні прэзідэнтаў. Гэта мусяць вырашаць аператары кабельных сетак, рэтранслятары. Калі прадукцыя тэлеканала не парушае беларускае заканадаўства, гэтага дастаткова для дазволу на вяшчанне.
Тое, што пытаннем займаюцца вышэйшыя ўлады, паказвае, наколькі дзяржава кантралюе інфармацыйную прастору. І я не думаю, што адмашка будзе дадзеная раней, чым скончацца перамовы паміж Беларуссю і Расіяй.
Посол Украины: Надеюсь, украинский телеканал в Беларуси заработает до нового года
Пра этычнасць партнёрскіх матэрыялаў
— Гэта няпростае пытанне. Бо натыўная рэклама, партнёрства дазваляе знайсці рэдакцыям сродкі.
Але ў класічнай фармуліроўцы журналісты займаліся інфармацыяй, а рэкламшчыкі — рэкламай. Гэта было звязана са словам «давер».
У нашых рэдакцыях працуе няшмат людзей, і адзін і той жа чалавек вымушаны рабіць усё. Чытач ці глядач не заўсёды можа адрозніваць, што ёсць што.
Мне бачыцца, што гэта сур’ёзная праблема, якую пакуль ніхто не абмяркоўвае у нашай супольнасці. Але рана ці позна з’явіцца патрэба выпрацаваць пэўную сістэму каардынат. Бо за намерам зарабіць грошай можна страціць сэнс журналістыкі.
Для мяне журналістыка найперш звязаная з місіяй.
Варта знайсці тую мяжу, якую нельга пераступаць. Я не кажу, што натыўныя, партнёрскія матэрыялы — гэта дрэнна. Але гэта трэба асэнсаваць.
Пра акрэдытацыю, як інструмент абмежавання
— На мінулым тыдні мы сустракаліся з юрыстамі, якія супрацоўнічаюць з БАЖ. І ў тым ліку абмяркоўвалі пытанні акрэдытацыі, доступу да інфармацыі. У дэмакратычным свеце пад акрэдытацыяй падразумеваюць не тое ж, што ў Беларусі. Напрыклад, калі ёсць абмежаванні ў колькасці людзей, што могуць змясціцца ў памяшканні. У нас жа акрэдытацыя — гэта дазвол на працу.
Тыя перашкоды, з якімі журналісты сутыкаюцца ў працы ў Беларусі, не ёсць памылкаю. Гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі ў гэтай сферы.
Якія дзяржаўныя медыя чытае Андрэй Бастунец
— Раз пораз чытаю дзяржаўныя медыя, асабліва, калі робім маніторынгі. Часам чытаю «СБ. Беларусь сегодня», але не магу назваць сябе сталым чытачом дзяржаўных выданняў, бо я не мазахіст. У тым сэнсе, што матэрыялы ў гэтых выданнях мяне проста не закранаюць. Яны не прыносяць мне эстэтычнага задвальнення.
Дзяржаўных медыя ўвогуле не мусіць быць. Могуць быць грамадскія медыя, але яны не ёсць дзяржаўнымі. Паміж грамадскімі медыя і дзяржаваю ёсць назіральная рада, якая сочыць за ўплывам дзяржавы на кантэнт.
Андрэй Бастунец: «Попел Клааса грукае ў маё сэрца»
Андрэй Бастунец: Мастацтва — гэта тое, што дапамагае нам прымірыцца з жыццём
Якіх СМІ ў Беларусі асабіста вам не хапае?
— Не хапае нацыянальнага тэлебачання І гэта не камень у бок “Белсата”, бо ён акурат і ствараўся як правобраз беларускага тэлебачання. Нам не хапае менавіта беларускіх тэлеканалаў, якія б працавалі без пераследу, давалі розныя кропкі погляду на падзеі.
Яшчэ мне не хапае культурніцкіх медыяў. Мне цікава даведацца, як прайшоў нейкі канцэрт. Калісьці былі музычныя выданні — «Музыкальная газета», «Джаз квадрат». Цяпер усе публікуюць аднастайныя фотарэпартажы з канцэртаў, але гэта — нецікава. І гэта ж тычыцца і кіно, і тэатру.
Якія высновы медыясупольнасць мусіць зрабіць з падзей гэтага года?
Звычайна чалавек не вучыцца на сваіх і, тым больш, на чужых памылках. Цяжка прагназваць непрыемнасці, асабліва калі падзеі развіваюцца так, як гэта было ў «справе БелТА». Але мы сталі больш моцнымі, адчулі салідарнасць калег, людзей.
Змены ў Закон аб СМІ — яны будуць доўгі час уплываць на нашу дезйнасць, дзейнасць каментатарў, працу тых рэсурсаў, якія не змогуць прайсці перарэгістрацыю ў якасці сеткавых выданняў.
Дзень ужо пачаў павялічвацца. Цяпер час надзеяў і спадзеваў. Хацелася б, каб гэтыя спадзевы нас не падманулі.
З надыходзячым!