• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Самае прыемнае, калі ёсць зваротная сувязь ад аўдыторыі». Незалежныя медыі падвялі вынікі года і падзяліліся планамі

    Беларускія журналісты ў 2023 годзе запускалі новыя праекты, рабілі расследаванні, перавыконвалі ўдвая свой план. Гэта супадала з асабістымі праблемамі: смерцямі блізкіх і выгараннем. А нехта, наадварот, упершыню за некалькі гадоў схадзіў у адпачынак. Беларуская асацыяцыя журналістаў спыталася ў прадстаўнікоў незалежных медыяў пра іх вынікі года і планы на будучыню.

    Ольга Лойко, главный редактор и основательница Plan B

    — 2023 год наконец был обыкновенным. Проблемы появлялись и решались, проекты придумывались, были путешествия, встречи, трагедии. Все почти нормально. 

    Ольга Лойко — бывший главный редактор политико-экономического блока в TUT.BY. Была задержана в мае 2021 года по делу TUT.BY. Спустя год вышла из СИЗО — ей изменили меру пресечения. В 2023 году запустила медиа Plan B. 

    В последние годы главное достижение — ты жив и цел. Мы с коллегами запустили Plan B. Из Беларуси выехала вся моя семья и много друзей. Мы обживаемся, поддерживаем друг друга, ссоримся, строим новую жизнь. И это хорошо — прошлый Новый год я была здесь одна, и казалось, что это надолго. 

    Больше всего на нашу работу повлияли репрессии, страх, стигматизация профессии и лично меня в ней. Статус «террориста»  — это иногда смешно, а чаще — не очень. 

    Самое страшное — прощаться с друзьями навсегда. Смерть моего коллеги и друга Олега Ануфриенко  не поправима. С ним же была одна из самых радостных встреч в этом году — в майском Париже. Большая радость — за коллег, которые в этом году вышли из колонии. Беда — дикие тюремные сроки коллегам. 

    В новом году мы хотели бы выжить. Построить новую нормальную жизнь. Помочь это сделать тем, кто рядом. Мечта — встретить сидящих друзей и коллег. На свободе, целых, сохранивших здоровье и оптимизм.  

    Коллегам желаем держаться вместе, выживать, писать и говорить о важном. Обрести финансовую стабильность. Увидеть всех своих коллег на свободе. 

    Себе желаю реализовать, наконец, планы на 2020 год. Мечтала закончить электоральный цикл и найти нормальную работу (улыбается Ольга — БАЖ.). Ничего не меняется, только электоральный цикл затянулся. Но ничего, я не тороплюсь.

    Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар «Еўрарадыё»

    — Год быў складаным, але вельмі насычаным. Мы шмат эксперыментавалі, шукалі і знаходзілі новыя шляхі да беларусаў. Правяралі фарматы. Паразумеліся са штучным інтэлектам. І добра рабілі тое, што ўмеем.

    «Еўрапейскае радыё для Беларусі» — міжнародная радыёстанцыя, працуе ў Беларусі з 2006 года. У 2020 годзе пазбавіліся карпункта ў Мінску і не атрымала ніводнай акрэдытацыі.

    Дасягненні — партнёрства з Psiphon, дзякуючы якому наш сайт наведвалі 400 тысяч унікальных карыстальнікаў за месяц, пераважна — з Беларусі. Кансорцыум з Malan­ka Media, які цяпер запускае вяшчанне на спадарожніку «Рэпарцёраў без межаў». Праграма Gen­der Gap, у якой мы абмяркоўваем правы жанчын і гендарныя стэрэатыпы. Яна дазволіла нам шмат зразумець пра сябе, пра сваю аўдыторыю і пра Беларусь увогуле.

    І на працу, і на светапогляд паўплываў удзел у вялікіх канферэнцыях, такіх, як RightsCon. Гэта дазваляе не замыкацца ў сваёй бурбалцы і лепш зразумець, чым жыве свет. Ну і замовіць слоўца за Беларусь перад вялікай аўдыторыяй.

    Cамым жудасным я лічу тое, што мы — як медыі і як грамадства — пад уплывам навін з вайны прызвычаіліся да гвалту. Відэа з забойствамі больш не пужаюць, не здзіўляюць і ўвогуле выклікаюць мала эмоцый. 

    Самае прыемнае — калі «нам пішуць», зваротная сувязь ад слухачоў. Вось, напрыклад, калі ў траўні мінчук распавёў, што бачыць, як картэж хворага Лукашэнкі едзе ў лечкамісію. Ці калі нам даслалі дакументы пра тое, як БМЗ абыходзіць санкцыі і працягвае гандляваць з Еўрасаюзам. 

    Голас беларусаў мусіць гучаць у свеце больш гучна. І пра тое, што адбываецца ў нашай краіне, замежнікам мусім распавядаць мы, беларускія медыі, а не нейкія іншыя. На маю думку, вельмі важна працаваць над гэтым.

    Калегам зычу стабільнага развіцця і ясных перспектыў. Што жадаю сабе, не буду казаць, а то ж не спраўдзіцца.

    Федор Павлюченко, главный редактор и сооснователь reform.by

    — Этот год — время каких-то уж запредельных репрессий в Беларуси и качелей войны России и Украины. Для меня все так или иначе было через призму этих событий.

    Жил с надеждой, что власть одумается и остановит каток репрессий, но становится все только хуже, конца безумию не видно.

    Многое лично я связывал с успехами Украины в войне против России. К осени стало понятно, что война будет долгой и ничего хорошего нас всех не ждет.

    Reform.by работает с 2018 года. Из-за преследования журналистов, уголовных дел и допросов сотрудники редакции уехали за границу. В декабре 2023 года стало известно, что проект на грани закрытия. За буквально несколько дней читатели собрали для проекта 17 тысяч евро.

    Моя жизнь — это наш проект Reform.by. Мы сделали несколько очень хороших расследований, получили премию Free Media Awards и вообще смогли работать. Это уже само по себе достижение.

    На нашу работу влияет то, что у нас нет денег продолжать работу, нет возможности развиваться. Тупик с финансированием подрезает крылья.

    Самое приятное событие года — я первый раз за долгие годы побывал в отпуске (смеётся Фёдор — ред.) Про ужасные события говорить не хочется. На фоне репрессий и войны все терпимо.

    Хочу, чтобы наш проект Reform.by смог выжить, чтобы мы не растеряли команду. Это моя мечта и мой план.

    Чего пожелать коллегам в новом году? Ребята, гиперссылка при заимствовании обязательна! А если серьезно, у нас очень крутые журналисты в Беларуси. Удивительно, но, несмотря ни на что, беларусский медиарынок качественно отличается от многих соседних.

    Cебе желаю внимания аудитории, денег и успеха. 

    Наста Уткіна, выпускаючая рэдактарка Palatno

    — Мы запусціліся летам 2022-га, але давялося рабіць рэбрэндынг — і гэта гісторыя зацягнулася да 2023 года. Нармальная праца над праектам пачалася толькі ў лютым, ад чэрвеня выйшлі і па якасці, і па колькасці на тыя маштабы, якіх хацелі.

    Гэта быў год эксперыментаў і спробаў знайсці сваё месца сярод іншых беларускіх медыяў. Мы працуем малой камандай, таму гэта нашмат складаней. 

    Palat­no — незалежны праект беларускіх журналістаў пра беларускія рэгіёны. Яго стварылі журналісты «Рэгіянальнай газеты», якія эмігравалі з Беларусі з прычыны палітычнага пераследу. 

    Першае дасягненне — мы думалі працаваць з двума падкастамі, але ў выніку ў нас іх чатыры.

    Другое — мы адмовіліся рабіць рускамоўную версію сайта, бо беларусы ў любым выпадку прачытаюць па-беларуску, а іншай аўдыторыі мы не шукаем.

    Трэцяе — мы захавалі касцяк і пашырылі каманду, а таксама наладзілі працу за кароткі час.

    Найбольш на маю асабістую працу паўплывала PlaySta­tion. На эфектыўнасць каманды станоўча паўплывала планаванне як па кантэнце, так і працы агулам. А калі казаць пра адмоўны бок, то гэта сітуацыя ў Беларусі, якая не можа абмінуць ніводнага нашага журналіста.

    Калі асабістае, то самае жудаснае ў гэтым годзе — смерць бацькі. Самае прыемнае — праца над нашым праектам, якая адцягвала ўвагу ад усяго сумнага.

    Для PALATNO самым жудасным было, калі мы будавалі грандыёзныя планы і задумалі мора тэкстаў, а потым здаралася так, што многае з гэтага зрабіць не маглі. Гэта пра тое, што трэба рэальна разлічваць сілы і час супрацоўнікаў — і адштурхоўвацца ад гэтага. Самае прыемнае — усе тымбілдынгавыя сустрэчы.

    Мы працуем над візуалам для падкастаў і распрацоўкай двух новых — гэта асноўнае, з чым ідзём у 2024 год.

    Ад PALATNO мы зычым нашым калегам плённай і добрасумленнай працы на карысць Беларусі і беларусаў. Спадзяемся, што хутка мы ўсе вернемся дадому — з новымі ідэямі, сіламі і магчымасцямі, бо нашы чытачы дакладна чакаюць нас.

    Сваёй камандзе пажадаю заставацца прафесіяналамі і сумленнымі людзьмі.

    Главный редактор беларуского ЛГБТК+ сайта GayPress (имя не сообщается по соображениям безопасности)

    — Этот год принёс нам много нового: авторов и авторок, спецпроекты и, конечно, читателей и зрителей. Одна из точек роста — спецпроект Gay­Press для белорусов «ЛГБТК+-миграция».

    Это подробные ЛГБТК-гайды (тексты и видео) по восьми странам. Подкасты с белорусскими квир-персонами, советы психолога, инструкция по ЛГБТК-беженству в ЕС и многое другое.

    Первое достижение за год — рост аудитории. С учётом сайта, акаунтов в соцсетях и Telegram-канала мы кроссплатформенно стали собирать ежемесячно порядка 100 000 человек. В марте посещаемость сайта составила почти 60 000 уникальных посетителей. Такая активность не осталась незамеченной, и нас заблокировали на территории РФ.

    Второе — наши спецпроекты. Кроме ЛГБТК+-миграции мы единственное медиа, которое пишет на тему ЛБТ+ белорусок: спецпроект HUKANNE.

    Третье — мы даём слово ЛГБТК+ людям, которые делают очень много для тех, кто остаётся в стране, и тех, кто уехал. Например, наши подкасты с квир-поэтом и перформером Артуром Комаровским, ЛГБТК+ инициативами «Гэта ОК» и «Future», геем из Беларуси, который 11 раз переходил границу с США, а теперь строит там карьеру актёра.

    На работу повлияло ужесточение ситуации с правами человека в Беларуси. Инициация нового репрессивного антиЛГБТ+ закона, рейды по минским гей-клубам, видеоаутинги беларуских геев силовиками. Провокация геев со стороны милиции в приложениях для знакомств. Это же можно назвать и самыми ужасными событиями за год.

    Самое приятное и значимое событие — мои выступления в Брюсселе для представителей Европарламента и Еврокомиссии.

    Несмотря на тяжёлую повестку, я рад, что удалось донести до еврочиновников информацию о ситуации с ЛГБТК+ людьми в Беларуси. Обратить внимание на наши проблемы и заручиться поддержкой официальных лиц в Брюсселе.

    В новом году хотелось бы улучшить отношение соотечественников к ЛГБТК+ людям. Мы все люди, и у нас равные права! 

    Коллегам пожелаем возможности «выдыхать». Очень тяжело работать в нынешних условиях. Выгорание — наш постоянный спутник в работе. Хочется, чтобы мы могли отдыхать.

    Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life

    — 2023 год быў цяжкаваты, мяркую, як і ў многіх. Стараўся сумяшчаць неяк працу з адпачынкам, каб не звар’яцець, але ўсё роўна атрымаўся занадта вялікі перакос у працу. Асабліва канец года выдаўся цяжкім: на працы ад 7 раніцы да 21 вечара — ну такое сабе.

    Hrodna.life — рэгіянальная медыя з Гродна. У лістападзе 2022 года прызнанае экстрэмісцкім фармаваннем, пасля чаго супрацоўнікі экстрана пакінулі Беларусь.

    Цягам года ўдалося, канешне, трошкі часу прысвячаць хобі, і нават знайсці новае хобі — бег. Прабегчы 10 кіламетраў і не памерці — для мяне дасягненне, бо я чалавек, які ўсё жыццё быў максімальна далёкі ад спорту. Год таму не думаў, што прабягу хаця б тысячу метраў.

    Змог прачытаць больш кніг, чым уяўляў сабе. Змог спланаваць некалькі кароценькіх паездак і паглядзець краіны, якія даўно хацеў наведаць: Андору і Нарвегію. Але сапраўднага адпачынку, каб адключыцца цалкам ад працы хоць бы на тыдзень, як у нармальных людзей, не было. Я ўжо прызвычаіўся да такога, бо калі ніколі ў жыцці не было нармальнага адпачынку, то яго і не чакаеш.

    Цэлы год наладжвалі працу ў выгнанні, нешта атрымалася, але далёка не ўсім я задаволены і бачу, што яшчэ вельмі шмат працы наперадзе. Ну і тое, што ўваходзім у 2024‑ы з абсалютнай няўпэўненасцю ў будучыню, таксама не самае прыемнае. Але хіба што ўжо ўсе прызвычаіліся, што ніколі не можаш быць упэўненым у заўтрашнім дні.

    Для мяне асабіста дасягненне ў тым, што мяне шмат запрашалі ў якасці вядоўцы трэнінгаў. Вельмі люблю сферу нефармальнай адукацыі, мяне праца ў ёй зараджае энергіяй, таму я амаль не адмаўляю, калі клічуць правесці нейкі воркшоп. Асабліва сёлета парадавала, што ўпершыню за доўгі час атрымалася правесці заняткі афлайн, а не праз Zoom — адчуў сябе, як у старыя добрыя часы.

    Таксама рады, што ўдалося ў Беластоку, дзе зараз жыву, уклініцца ў канкурэнтны рынак беларускіх паб-квізаў. Рэгулярна ладзім свой лампавы квіз, маем сваю аўдыторыю і дзякуючы гэтаму пару лішніх капеек таксама можам мець. Мне падабаецца роля вядоўцы, у пэўным сэнсе мне гэта замяняе трошкі ролю экскурсавода, у якой часта выступаў у лепшыя часы ў Гродне.

    Найбольш на працу паўплывала тое, што ў сутках толькі 24 гадзіны, і хаця б шэсць з іх мне трэба спаць. Таму не паспеў зрабіць шмат з таго, што хацеў.

    У персанальным плане пра падзеі адказваць не буду. А ў такім больш агульным: ну хіба ўсё як ва ўсіх, бо варымся ў адной сферы, і ўплываюць на нас адны і тыя ж падзеі і фактары. Нехта выйшаў з турмы — прыемная падзея. Нехта памёр — жудасная навіна. Вось і ўсё.

    У новым годзе хацелася б палепшыць кіраванне ўнутры нашай рэдакцыі: увесь 2023 год мы прайшлі ў стане нейкага лёгкага творчага хаосу, час ужо з гэтым сканчаць.

    Хочацца павялічыць стрэсаўстойлівасць — сваю і калег. Калі б кожны трошкі спакайней успрымаў і працоўныя моманты, і жыццё навокал, то ўсёй рэдакцыі было б значна прасцей працаваць.

    Калегам зычу здароўя і грошай — гэта тое, чаго стабільна не хапае. Усё астатняе альбо ёсць, альбо даволі лёгка дасяжнае.

    Чаго жадаю сабе? Я ўжо загадаў. А расказваць не буду, бо тады не споўніцца.

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ падводзіць вынікі працы за год. Падтрымка журналістаў і медыяў, кампаніі салідарнасці, еўрапейскія ўзнагароды і ТікТок

    ЛІЧБЫ ГОДА. Пераслед журналістаў і медыя ў 2023 годзе

    Змогуць выжыць толькі буйныя гульцы? Беларускія журналісты ў Беластоку пагутарылі пра дасягненні і «факапы» 2023 года

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці