• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Змогуць выжыць толькі буйныя гульцы? Беларускія журналісты ў Беластоку пагутарылі пра дасягненні і «факапы» 2023 года

    23 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Прэс-клуб Беларусь правялі сустрэчу пра вынікі года з беларускімі рэпарцёрамі, якія рэлакаваліся ў Беласток. Пагутарылі пра тое, што адбывалася з рэгіянальнымі і нацыянальнымі медыямі цягам апошняга года, а таксама пра пазітыўныя і негатыўныя тэндэнцыі ў беларускай журналістыцы, якія чакаюць нас у 2024-м.

    Праблемы гігантаў і стаўкі на кавамабіль

    Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота мяркуе, што кейс з Reform.by стаў яскравым сведчаннем таго, што чакае беларускую журналістыку ў наступным годзе. На яго думку, у 2024 годзе будуць не толькі скарачэнні рэдакцый беларускіх медыяў, але і закрыццё некаторых.

    — У мяне мала пазітыву.

    У нас малая каманда, мы хацелі б пашырацца для больш плённай працы, але гэта немагчыма. Калі праблемы ўзнікаюць у такіх гігантаў, як Reform.by, то з дробнымі і рэгіянальнымі медыямі будзе яшчэ горш. Ніхто не здзівіцца, што пойдзе хваля закрыцця выданняў.

    Шота разважае, што беларускім медыйшчыкам складана працаваць з новымі ідэямі, бо ўсе сілы ў журналістаў і менеджараў ідуць на падтрыманне цяперашніх праектаў. Галоўрэд Hrodna.life падкрэслівае, што ў такой сітуацыі змогуць выжыць толькі буйныя гульцы — «Радыё Свабода», «Еўрарадыё» ці «Наша Ніва».

    Адным з негатыўных фактараў Шота назваў наданне медыям «экстрэмісцкага» статусу. Чытачы адмаўляюцца спажываць патэнцыйна небяспечны кантэнт, а ядро аўдыторыі можа ігнараваць само існаванне медыя праз такі статус.

    Аляксей Шота таксама падзяліўся меркаваннем, як жыве Гродна цяпер. Нягледзячы на працяглыя рэпрэсіі і вайну: «Жыццё працягваецца, але проста без нас».

    Галоўны рэдактар MOST Media Руслан Кулевіч падзяліўся пазітыўным бачаннем. Асноўнай цяжкасцю для працы MOST назваў падаткі.

    — Апошнія чатыры месяцы ў нас цяжкасці праз падаткі ў Польшчы. Мы знайшлі выхад з гэтай сітуацыі і стварылі арганізацыю, каб было прасцей з падаткаабкладаннем.

    Галоўрэд MOST распавёў пра спробу стварыць бізнес для падтрымкі медыя. Летам 2023 года запусцілі кавамабіль, але справа не пайшла:

    — Ён не атрымаўся, бо няма каму працаваць, журналісты не хочуць прадаваць каву, я — таксама.

     Гэта ўжо гатовы бізнес, але стаіць на паўзе тры месяцы. Але я ўсё роўна лічу, што гэта круты кейс для беларускіх медыяў.

    Сярод галоўных напрамкаў па працы Кулевіч назваў рэкламу.

    — Цяпер у камандзе з рэкламай працуюць чатыры чалавекі. Мы разумеем, што ўсім беларускім медыям трэба будзе развівацца ў гэтым напрамку. Мы хочам зрабіць гэта першымі, бо так будзе прасцей для нас. Адзінае, што пакуль у нас няма паляка ў камандзе, але мы шукаем такога чалавека.

    Руслан Кулевіч падкрэсліў, што хацеў бы ў далейшым папрацаваць з расійскімі журналістамі. Аднак тыя не хочуць працаваць у беларускіх медыях, бо аплата працы ў беларусаў значна меншая, чым у расіян.

    Таксама Кулевіч адзначыў, што медыя мае дзве праблемы. Першая з іх — змяншэнне беларускай мовы: «Цяпер у нас каля 10% беларускамоўных тэкстаў, на рускай мове выходзіць значна больш матэрыялаў». Другая — кібербяспека: «Мы вырашаем пытанне, чакаем, што спецыялісты разбяруцца з гэтым ужо ў студзені».

    Небяспека ад расійскіх медыяў і скарачэнне беларускіх рэдакцый

    Зміцер Салаўёў расказаў пра апошні кейс з Аляксеем Бацюковым, якога затрымалі беларускія сілавікі.

    — Сітуацыя пагаршаецца, вядома. Усё гэта мне нагадвае становішча пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі СМІ аказаліся непатрэбнымі. Хаця менавіта дзякуючы СМІ змены ў грамадстве адбываюцца і становяцца магчымымі, — адзначыў Салаўёў.

    Уладзімір Лапцэвіч з «Радыё Ўнэт» расказаў, што яго медыя чакаюць скарачэнні.

    — Тое, пра што казаў Аляксей Шота — гэта ўжо адбываецца. Не сакрэт, што ў «Радыё Ўнэт» значна памяншаецца штат.

    Галоўны рэдактар Euro­ra­dio Павел Свярдлоў заявіў, што беларускія медыі павінны працаваць са сваёй аўдыторыяй, бо адной з небяспек з’яўляюцца расійскія медыі. Паводле слоў Свярдлова, беларускія медыйшчыкі мусяць думаць пра тое, каб утрымаць сваю аўдыторыю і не пакідаць яе без нацыянальнаарыентаваных навін і матэрыялаў.

    Журналістка Кацярына Ваданосава, якая працуе з шэрагам беларускіх медыяў, расказала, што апошнім часам медыйшчыкі працуюць не толькі ў СМІ, але і займаюцца грамадскай працай. На сваім прыкладзе Ваданосава адзначыла адкрыццё ў Беластоку Школы традыцыйнага строю, у якой займаюцца тры групы беларусаў.

    – Калі глабальна задаць пытанне, якія праблемы ёсць у беларусаў цяпер, а не толькі ў медыяў, то будзе два адказы: дыктатура і адсутнасць грошай. Гэта можна распаўсюдзіць на ўсе сферы дзейнасці, — падсумавала Ваданосава.

    Чытайце яшчэ:

    Аляксей Бацюкоў пакінуў Беларусь. Ён падазраваны па крымінальнай справе за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»

    «Ідзе паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам». Крытыкі падвялі культурніцкія вынікі года

    17 000 еўра сабралі чытачы для рэдакцыі Reform.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці