Антыметадычка, альбо Для каго піша “прыкладныя сцэнары” ЦВК?
"Прыкладны сцэнар трэнінга для сябраў участковых камісій...", выпушчаны напярэдадні выбараў ЦВК, відавочна, дайшоў далёка не да ўсіх адрасатаў.
"Разжаваныя" сітуацыі з удзелам журналістаў на выбарчых участках не дапамагаюць некаторым сябрам камісій трымацца закона.
Прэс-служба ГА "БАЖ" склала табліцу зафіксаваных службай маніторынгу парушэнняў. Некаторыя сітуацыі амаль цалкам супадалі з апісанымі ў "метадчыцы" ЦВК.
Што адбылося |
Як дзейнічала выбарчая камісія |
Што кажа закон |
Што зрабілі журналісты |
8 кастрычніка 2015 года журналіст газеты “Intex-press” (Баранавічы) Макар Маліноўскі звярнуўся да старшыні Баранавіцкай гарадской камісіі Тамары Шукала па інфармацыю пра колькасць выбаршчыкаў, што датэрмінова прагаласавалі. |
Старшыня Баранавіцкай гарадской камісіі Тамара Шукала не прадаставіла журналісту інфармацыі, заявіўшы, што такіх звестак у яе няма. Пазней высветлілася, што гэта няпраўда: у Брэсцкай абласной камісіі далі звесткі і сказалі, што ўсе дадзеныя яны атрымліваюць ад гарадской тэрытарыяльнай камісіі. |
У адпаведнасці з арт. 13 Выбарчага кодэкса прадстаўнікі сродкаў масавай Права журналістаў асвятляць выбары з’яўляецца складнікам права на свабоднае выказванне меркавання, замацаванага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (артыкулы 33, 34) і міжнароднымі дамовамі — Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП) (арт. 19), Канвенцыяй Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб правах і асноўных свабодах чалавека (арт. 11). У 2014 г. Беларусь далучылася да Канвенцыі аб стандартах а) прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых органаў, забяспечваючы галоснасць і адкрытасць іх дзейнасці; б) знаёміцца з дакументамі і матэрыяламі адпаведных выбарчых органаў аб выніках галасавання або выніках выбараў, вырабляць альбо атрымліваць ад адпаведнага выбарчага органа копіі названых дакументаў і матэрыялаў, перадаваць іх для апублікавання ў сродкі масавай інфармацыі і тэлекамунікацый; в) прысутнічаць на публічных агітацыйных мерапрыемствах, асвятляць у сродках масавай інфармацыі ход іх правядзення; г) прысутнічаць пры правядзенні галасавання, падліку галасоў выбаршчыкаў, вызначэнні вынікаў галасавання і вынікаў выбараў.
У адпаведнасці з арт. 9 закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, камісіі павінныя “забяспечваць уважлівае, адказнае, добразычлівае стаўленне да заяўнікаў; не дапускаць фармалізму, бюракратызму; рабіць захады для поўнага, аб’ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў…” Сябры камісіі мусілі расказваць журналістам пра ход галасавання на ўчастку, адказваць на пытанні і дазволіць весці фота- і відэаздымку. («Прыкладны сцэнар трэнінга для сябраў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (зацверджаны Пастановай ад 1 ліпеня 2015 г. № 19)).
|
Юрысты выдання накіравалі скаргу у ЦВК. |
9 кастрычніка журналіст газеты “Новы Час” Арцём Лява рабіў фотаздымкі на выбарчым участку №29 Ленінскага раёна Мінска. |
Алена Пазенка, дырэктарка школы №134, у якой размешчаны ўчастак, заявіла, што журналіст перашкаджае выбарчаму працэсу. Пасля гэтага сябры выбарчай камісіі склалі на яго акт і выдылілі з выбарчага участка. |
Арцём Лява напісаў скаргу ў ЦВК. Скаргу перанакіравалі ў раённую выбарчую камісію, якая прызнала дзеянні сябраў участковай выбарчай камісіі законнымі. |
|
9 кастрычніка журналістка сайта газеты “Бобруйский курьер” Александрына Глаголева рыхтавала матэрыял з выбарчага ўчастка № 20 Ленінскай выбарчай акругі г. Бабруйска. |
Старшыня ўчастковай камісіі спачатку адмаўляў ёй у праве знаходзіцца на ўчастку ў якасці прадстаўніка СМІ, потым усё ж зарэгістраваў, але жорстка «рэгламентаваў» час знаходжання на ўчастку: робіце здымак і сыходзіце. Журналістка вымушаная была пакінуць участак. |
Александрына Глаголева паведаміла пра гэты інцыдэнт у рэдакцыю «БК» і падала заяву ў пракуратуру. |
|
11 кастрычніка журналіста газеты “Новы Час” Арцёма Ляву не ўпусцілі ў памяшканне выбарчага ўчастка №33 Ленінскага раёна Мінска (старшыня камісіі — Дзмітрый Агулік). |
Журналісту не дазволілі ўвайсці, спаслаўшыся на складзены на яго пратакол за “парушэнне правілаў паводзінаў на дадзеным участку» днём раней. «У выніку чаго ўзніклі пытанні пра некамфортнае правядзенне выбараў (спыняе выбаршчыкаў, задае пытанні), — гаварылася ў пратаколе. — Адмовіўся ад просьбы заняць пэўнае месца на ўчастку, каб не перашкаджаць выбаршчыкам”. Увесь папярэдні дзень журналіст правёў на гэтым выбарчым участку без нараканняў на свой адрас. Журналіст мяркуе, што да камісіі ўчастка №33 дайшла інфармацыя пра яго скаргу на камісію на ўчастку №29, і таму яго вырашылі не ўпускаць.
|
Арцём Лява накіраваў скаргу ў пракуратуру. |
|
11 кастрычніка журналістка польскага інтэрнэт-выдання Eastbook.eu спрабавала зняць на відэа працэс падліку галасоў на ўчастку №6 Першамайскага раёна Мінска (пр. Незалежнасці, 85) |
Сябры камісіі адгарадзіліся крэсламі, за якія, па іх меркаванні, назіральнікі не павінныя заходзіць. На патрабаванне забяспечыць магчымасць бачыць працэс старшыня камісіі Наталля Куноўская заявіла, што гэта яе ўчастак, і яна дыктуе тут правілы. Калі журналістка паспрабавала зняць працэс падліку, адна з сябраў камісіі заявіла, што не хоча трапляць на відэа. Старшыня камісіі заявіла, што журналістка «парушае правы чаавека», і вымусіла яе адысці ад стала. |
Журналістка перадала знятае відэа праваабаронцам, і тыя распаўсюдзілі яго ў Сеціве. |
Акрамя згаданых выпадкаў, фіксаваліся і іншыя: напрклад, у Брэсце здымкам журналістаў спрабавала перашкодзіць назіральніца ад «Белай Русі», у Мінску з перашкодамі неаднаразова сутыкалася здымачная група TUT.by і г.д.
Юрысты ГА «БАЖ» расцэньваюць шэраг выпадкаў як парушэнне права на свабодны распаўсюд інфармацыі ў перыяд электаральнай кампаніі. Яны лічаць, што ёсць неабходнасць звярнуцца ў Цэнтравыбаркам, каб засяродзіць увагу камісіі на захаванні правоў журналістаў у ходзе выбарчага працэсу.