• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На незалежнага журналіста ўчастковая камісія склала пратакол (ДАПОЎНЕНА)

     

    11 кастрычніка а 8-й раніцы журналіста газеты “Новы Час” Арцёма Ляву не ўпусцілі ў памяшканне выбарчага ўчастка №33 Ленінскага раёна Мінска (Пляханава, 70).

    Адметна, што ўвесь папярэдні дзень журналіст правёў менавіта на гэтым выбарчым участку, прычым ніякіх нараканняў на яго адрас у сябраў выбарчай камісіі не было, кажа карэспандэнт. Паводле Арцёма Лявы, стаўленне да яго было добрае, старшыня камісіі Дзмітрый Агулік дазваляў сябе фатаграфаваць, і развіталіся яны пры канцы дня прыязна.

    Між тым, паводле пратакола, копію якога размясціў сайт “Новага часу”, Ляву выдалілі за “парушэнне правілаў паводзінаў на дадзеным участку, у выніку чаго ўзніклі пытанні пра некамфортнае правядзенне выбараў (спыняе выбаршчыкаў, задае пытанні)”. “Адмовіўся ад просьбы заняць пэўнае месца на ўчастку, каб не перашкаджаць выбаршчыкам”.

    Дата ў пратаколе адсутнічае.   

    Нагадаем, што 9 кастрычніка падобны інцыдэнт з удзелам Арцёма Лявы адбыўся на ўчастку №29. «Магчыма, да іх дайшла інфармацыя, што я аднёс скаргу на дзеянні камісіі на ўчастку №29 у ЦВК і прыклаў фота і аўдыё», — мяркуе журналіст. Ён збіраецца абскарджваць дзеянні камісіі ў пракуратуры.

    За апошнія дні гэта ўжо трэці выпадак парушэння правоў журналістаў, якія паводле заканадаўства маюць права знаходзіцца на выбарчых участках і праводзіць фота- і відэаздымкі. Служба маніторынгу ГА «БАЖ» фіксавала і іншыя выпадкі парушэння правоў журналістаў, звязаныя з доступам да інфармацыі.

    Адзін дзень датэрміновага галасавання ў фотаздымках

    Журналіста “Новага Часу” выгналі з выбарчага ўчастка ў Мінску

    Бабруйск: Журналістку «Бобруйского курьера» выдалілі з выбарчага ўчастка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці