• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя «Intex-press» паскардзілася ў ЦВК

     

    Рэдакцыя газеты «Intex-press» (Баранавічы) накіравала ў Цэнтравыбаркам скаргу на дзеянні старшыні гарадской выбарчай камісіі Тамары Шукала.

    Спн. Шукала не прадаставіла карэспандэнту «IP» Макару Маліноўскаму інфармацыі пра колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі за два дні датэрміновага галасавання. (Старшыня камісіі заявіла, што ў яе такіх звестак няма.)

    Між тым, у Брэсцкай абласной камісіі такую інфармацыю журналісту далі, паведаміўшы, што ўсе дадзеныя яны атрымліваюць менавіта ад гарадской камісіі.

    12 кастрычніка ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс»» накіравала скаргу ў ЦВК па электроннай пошце. Рэдакцыя нагадвае, што арт. 13 Выбарчага кодэкса прадпісвае праводзіць падрыхтоўку і правядзенне выбараў адкрыта і галосна, прычым функцыя інфармавання грамадзян ускладаецца на «адпаведныя камісіі».

    Таксама Выдавецкі дом спасылаецца на закон «Аб СМІ», які дае журналістам права збіраць, запытваць і атрымліваць інфармацыю ад дзяржаўных органаў (п.2 арт. 34) і кажа пра недапушчальнасць незаконнага абмежавання свабоды масавай інфармацыі (арт. 7).

    А ў адпаведнасці з арт. 9 закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” арганізацыі “абавязаныя забяспечваць уважлівае, адказнае, добразычлівае стаўленне да заяўнікаў; не дапускаць фармалізму, бюракратызму; рабіць захады для поўнага, аб’ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў…”, – нагадваюць аўтары скаргі.  

    Рэдакцыя выдання просіць Цэнтравыбаркам “зрабіць захады па недапушчэнні ў далейшым парушэння вышэйзгаданых норм заканадаўства Рэспублікі Беларусь” старшынёй Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі.

    Шаноўныя калегі! Калі вы ці вашы СМІ таксама сутыкаліся з парушэннямі вашых правоў падчас выбараў-2015 і накіроўвалі з гэтай нагоды скаргі ў дзяржаўныя органы калі ласка, праінфармуйце пра гэта ГА «БАЖ» (press@baj.by альбо (+375 29) 126 70 98)).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці