• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскія журналісты патрабуюць вызвалення сваіх палонных калег

    Напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы Нацыянальны саюз журналістаў Украіны (НСЖУ) правёў у Кіеве акцыю ў падтрымку палонных украінскіх журналістаў.

    Фота: старонка ў Face­book кіраўніка НСЖУ Сяргея Таміленка

    Удзельнікамі акцыі сталі і былыя зняволеныя медыйшчыкі Людміла Гусейнава, Аляксандр Гунько, Лідзія Тараш, Алена Цыгіпа і іншыя. Яны выказалі сваю падтрымку калегам у адмысловым звароце.

    «Салідарнасць з журналістамі, якія ўтрымліваюцца ў расійскім палоне, галоўнае паведамленне, якое мы дасылаем свету ў Сусветны дзень свабоды слова. Мы патрабуем ад расіі неадкладнага вызвалення нашых калегаў і звяртаемся да краінаў свету і міжнародных арганізацыяў з просьбай узмацніць ціск на расійскі рэжым дзеля дасягнення гэтай мэты», заявіў кіраўнік НСЖУ Сяргей Таміленка.

    На сённяшні дзень больш за 30 украінскіх журналістаў знаходзяцца ў расійскім палоне ў выніку незаконных затрыманняў, арыштаў, ілжывых абвінавачанняў і сфальсіфікаваных «судоў». Дакладна вядома, што частка з іх падвяргаюцца катаванням, пагрозам і ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, а пра некаторых няма звестак з моманту выкрадання.

    Фота: старонка ў Face­book кіраўніка НСЖУ Сяргея Таміленка

    «Мы заклікаем урады дэмакратычных краін і міжнародныя арганізацыі выказаць салідарнасць з захопленымі журналістамі і ўзмацніць меры дыпламатычнага і санкцыйнага характару, каб прымусіць расійскі рэжым неадкладна вызваліць усіх украінскіх медыйшчыкаў, якія знаходзяцца ў палоне. У якасці першага кроку сумеснымі намаганнямі неабходна ўстанавіць месцазнаходжанне ўсіх украінскіх журналістаў, якія зніклі без вестак на акупаванай тэрыторыі», — адзначыў Сяргей Таміленка.

    #World­Press­Free­dom­Day #WPFD2024 #Press­Free­dom  #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці