• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абвінавачанне запатрабавала тры гады калоніі для журналіста Дзмітрыя Семчанкі

    Прадстаўніца пракуратуры папрасіла суд прызнаць былога кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў вінаватым у «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці» і на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса прызначыць яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    21 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над колішнім палітычным аглядальнікам дзяржаўнага тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам, а ўжо на наступны дзень адбыліся спрэчкі бакоў. Бок абвінавачання інкрымінаваў экс-прапагандысту «распальванне варажнечы» і запатрабаваў пакараць яго 3 гадамі папраўчай установы.

    «Кіруючыся прынцыпам індывідуалізацыі пакарання, беручы да ўвагі, што ўчыненае злачынства адносіцца да замаху супраць міру і бяспекі, а таксама характарыстыку асобы абвінавачанага, мэты крымінальнай адказнасці, а менавіта выпраўленне асобы, якая ўчыніла злачынства, і папярэджанне ўчынення іншага злачынства, будуць дасягнуты пры назначэнні Дзмітрыю Семчанку меры асноўнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі», — аргументавала падчас пасяджэння прадстаўніца пракуратуры.

    У той жа час юрыдычная абарона выступіла з аргументацыяй, што Дзмітрый Семчанка можа «загладзіць віну» іншым спосабам, знаходзячыся на волі, а таму адвакат папрасіў прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

    Канчатковы вердыкт суддзя Мінскага гарадскога суда Яўген Пісарэвіч агучыць бліжэйшым часам, дата прысуду ўдакладняецца.

    Дзмітрыя Семчанку ад канца 2022 года ўтрымліваюць у следчай турме № 8 г. Жодзіна (Мінская вобласць). Раней Генпракуратура патлумачыла, што цягам 2020–2022 гадоў фігурант у тэлеграм-каналах і чатах размясціў публікацыі, скіраваныя на «фармаванне ў грамадскасці варожасці і нянавісці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады». А таму з улікам акалічнасцяў учыненага і асобы падазраванага абраная мера ўтрымання пад вартай.

    Першапачаткова Дзмітрыя Семчанку і ягоную жонку Юлію, таксама дыпламаваную журналістку, затрымалі 15 верасня 2022 года за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Паколькі сям’я выхоўвае непаўнагадовага сына, маці абышлася адміністрацыйным штрафам, а Дзмітрыя арыштавалі на 15 сутак — з новай фармулёўкай «за хуліганства».

    У вызначаны тэрмін Дзмітрыя Семчанку на свабоду не выпусцілі, 30 верасня ў Фрунзенскім РУУС склалі новы пратакол. Чарговы суд прызначыў пакаранне тэрмінам 13 сутак адміністрацыйнага арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аднак, калі мінаў чарговы тэрмін, дома яго зноў не дачакаліся. Пасля стала вядома, што супраць журналіста пачалі крымінальную справу на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязнем.

    Цягам 2009–2020 гадоў у якасці спецыяльнага карэспандэнта, а пасля палітычнага аглядальніка Дзмітрый Семчанка працаваў на тэлеканале АНТ. Ён пераможца конкурсу для праўладных СМІ «Тэлевяршыня», лаўрэат шматлікіх прафесійных прэмій. За сукупнасць заслуг атрымаў давер ад калег-прапагандыстаў узначаліць «прэзідэнцкі пул» з найбліжэйшага медыйнага атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

    Аднак у жніўні 2020-га публічна асудзіў беспрэцэдэнтную жорсткасць сілавых структур і на знак пратэсту звольніўся з тэлеканала. Ужо 10 верасня 2020 года па яго прыйшла «група захопу», дома зладзілі ператрус. Следам суддзя Фрунзенскага раёну Юлія Блізнюк пакарала былога тэлевядоўцу 15 суткамі арышту паводле «народнага» артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

    Нейкі час Дзмітрый Семчанка заставаўся беспрацоўным, а ў лістападзе 2020 года яго запрасілі на пасаду піяр-менеджара ў кампанію «Белагра», якая займаецца продажам беларускай сельгастэхнікі і запчастак. Летась 29 верасня ў «Белагра» прыйшлі сілавікі і арыштавалі два дзясяткі спецыялістаў з ліку кіраўніцтва ды супрацоўнікаў. Адной з прычын называлася менавіта тое, што далі працу «здрадніку і перабежчыку».

    Чытайце яшчэ: 

    Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды слова і іншыя еўрапейскія палытыкі выказаліся ў падтрымку беларускіх журналістаў-палітвязняў

    «Парэзы неглыбокія, жыцьцю нічога не пагражае». Палітзьняволены Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў ШЫЗА

    Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці