• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды слова і іншыя еўрапейскія палытыкі выказаліся ў падтрымку беларускіх журналістаў-палітвязняў

    На гэтым тыдні Савет Еўропы і Страсбургская група сяброў па бяспецы журналістаў і свабодзе СМІ з удзелам прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў  праводзяць вучэбна-практычны семінар з мэтай разгляду спосабаў узмацнення падтрымкі беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў выгнанні. 

    «За апошнія гады ўрад Беларусі стварыў такі прававы і палітычны клімат, які не дазваляе незалежным журналістам і СМІ асвятляць палітычныя і сацыяльныя падзеі ў краіне без страху падвергнуцца рэпрэсіям», — падкрэсліваюць прадстаўнікі Савета Еўропы.

    У навучальна-практычным семінары, што праходзіць у Страсбургу 21 і 22 сакавіка, бяруць удзел 30 беларускіх журналістаў і прафесійныя асацыяцыі, якія падтрымліваюць беларускіх журналістаў у выгнанні, а таксама партнёрскія арганізацыі Платформы па садзейнічанні бяспецы журналістаў. Сярод выступоўцаў — Камісар па правах чалавека Дунья Міятавіч, Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра і генеральны сакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Рыкарда Гуцьерэс.

    Падчас семінара высокія госці, сярод якіх прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра; пастаянны прадстаўнік Швецыі пры Савеце Еўропы, старшыня Групы сяброў па пытаннях свабоды СМІ, пасол Мартэн Энберг; кіраўнік дэпартамента інфармацыйнага грамадства, генеральны дырэктар па правах чалавека і вяршэнстве права Савета Еўропы Патрык Пенінкс; глава аддзялення «Рэпарцёраў без межаў» па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Жанна Кавелье зладзілі акцыю: сфатаграфаваліся з партрэтамі Марыны Золатавай і Людмілы Чэкінай, нядаўна асуджаных па справе TUT.BY, а таксама выявамі Кацярыны Андрэевай і Андрэя Аляксандрава, такім чынам выказваючы падтрымку ўсім 36 зняволеным беларускім журналістам.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Чытайце яшчэ:

    «Ездзіў па Беларусі і шалёна ўсё здымаў: разумеў — гэта апошняе лета». Гутарым з журналістам Алесем Залеўскім

    «Парэзы неглыбокія, жыцьцю нічога не пагражае». Палітзьняволены Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў ШЫЗА

    Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці