• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты ў зоне баявых дзеянняў: 24 лютага БАЖ і Саюз журналістаў Літвы адкрыюць выставу, прысвечаную ўкраінскім медыйшчыкам

    24 лютага на чыгуначным вакзале ў Вільні адкрыецца выстава «Украіна: журналісты ў зоне баявых дзеянняў», якая раскажа пра працу рэпарцёраў падчас паўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, а таксама стане данінай павагі і памяці калегам, якія аддалі свае жыцці, асвятляючы вайну.

    Фатаграфіі, аб’яднаныя выставай «Украіна: журналісты ў зоне баявых дзеянняў», паказваюць працу медыйшчыкаў у розных гарадах і рэгіёнах гэтай краіны. У экспазіцыі можна будзе пабачыць 27 здымкаў, у тым ліку працы вядомых украінскіх і міжнародных фатографаў: лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі і World Press Pho­to Яўгена Малалеткі, фатографа інфармацыйнага агенцтва Asso­ci­at­ed Press Яфрэма Лукацкага, вядомых украінскіх ваенных фатографаў Канстанціна і Улады Ліберавых, Яна Дабраносава, Дзмітрыя Ключка, Андрэя Андрыенкі.

    Фотавыстава была падрыхтаваная восенню Нацыянальным саюзам журналістаў Украіны.  Яна паспела пабываць ўжо ў Брусэлі і Парыжы пры падтрымцы Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

    У другую гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны блізкія сябры ўкраінскіх журналістаў — размешчаная цяпер у Вільні Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы — ініцыююць экспазіцыю фотаздымкаў у холе віленскага чыгуначнага вакзала.

    — Вайна Расіі супраць Украіны з’яўляецца міжнародным злачынствам і зверствам. Акрамя мноства загінулых вайскоўцаў ахвярамі гэтага крывавага нападу, які працягваецца, сталі тысячы мірных грамадзян, жанчын, дзяцей. Ад рук расійскіх забойцаў загінулі і дзясяткі прадстаўнікоў украінскіх і міжнародных медыя, якія працягвалі гераічна асвятляць гэту вайну.

    Усе дні вайны мы паказваем нашую салідарнасць з украінскімі калегамі і аказваем ім падтрымку. У другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання мы хацелі б засяродзіць увагу людзей на мужнай і самаадданай працы нашых украінскіх калег, – падкрэслівае старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.

    — Сёння Украіна і яе народ з’яўляюцца для мяне сімвалам свабоды і мужнасці. Для любога чалавека, асабліва журналіста, гэта мусіць быць відавочна. І наш абавязак зараз усімі сіламі абараніць Украіну, — гаворыць старшыня Саюза журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус.

    Адкрыццё выставы «Украіна: журналісты ў зоне баявых дзеянняў» адбудзецца 24 лютага а 12:00 у холе чыгуначнага вакзала Вільні.

    Выстава будзе даступная для наведвальнікаў цягам двух тыдняў. Уваход вольны.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы запрашаюць калег і суайчыннікаў наведаць выставу.

    Чытайце яшчэ:

    У Берліне ў межах кінапрэміі «Чырвоны верас» уганаравалі фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры»

    «Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук

    Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці