• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку і пісьменніцу Яну Цэглу асудзілі на два гады «хатняй хіміі»

    У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня асудзілі Яну Цэглу паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіранвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

    Дзяўчыну затрымалі шостага красавіка 2023 года. Да суда яе ўтрымлівалі пад вартай.

    Яна Цэгла — пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў ЛіМе журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва «Маскарад». Сайт часопіса ў 2023‑м годзе быў прызнаны экстрэмісцкім. З‑за гэтага ў студзені 2023 года часопіс прыпыніў сваю дзейнасць.

    Чытайце яшчэ:

    «Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

    «Якое права мы маем фатаграфаваць людзей, што адчуваюць такі боль?» Як распавядаць пра вайну

    Кар’ерны прапагандыст не здолеў аспрэчыць персанальныя санкцыі, а ў дадатак яшчэ заплаціць судовыя выдаткі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці