• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Яўген Меркіс змог пабачыцца са сваякамі

    Журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс з Гомеля і яго адвакат Арцём Каралёў падалі апеляцыі ў Вярхоўны суд на перагляд выраку, вынесенага 30 мая Гомельскім абласным судом.

    Стала вядома таксама, што пасля вынясення 30 мая Гомельскім абласным судом прысуду бацьку і цётцы дазволілі кароткатэрміновую сустрэчу з Яўгенам у СІЗА‑3, дзе ён утрымліваецца ад верасня 2022 года. Гэтая сустрэча адбылася 6 чэрвеня.

    Паводле рашэння суддзі Аляксея Хлышчанкова, Яўген Меркіс прызнаны вінаватым на падставе ч. 1 і ч. 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама паводле ч. 3 арт. 361–1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні») і асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У журналіста канфіскавалі на карысць дзяржавы аўтамабіль, фота‑, відэаапаратуру ды іншыя носьбіты інфармацыі.

    Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Адкрытым зрабілі толькі агалошванне рэзалюцыйнай часткі. Абвінавачанне і прысуд звязаныя з перадачай прызнаным «экстрэмісцкімі» інтэрнэт-рэсурсам фотаінфармацыі пра знаходжанне і перамяшчэнне ў рэгіёне расійскай вайсковай тэхнікі.

    Афіцыйная абласная газета «Гомельская праўда» ў дзень вынясення прысуду пісала, што «36-гадовы гамяльчанін Яўген Меркіс працаваў на тэлеканал «Белсат», інфарэсурсы якога прызнаны экстрэмісцкімі… Апроч таго, Меркіс адпраўляў у экстрэмісцкія тэлеграм-каналы фота ваеннай тэхнікі і паведамляў пра яе перамяшчэнне».

    Яшчэ да арышту Яўген Меркіс пакінуў журналісцкую дзейнасць з прычыны таго, што шэраг незалежных СМІ, з якімі супрацоўнічаў, улады аднеслі да «экстрэмісцкіх фармаванняў».

    Па адукацыі Яўген гісторык, скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Пакінуўшы сталую журналістыку, засяродзіўся на краязнаўстве, атрымаў як індывідуальны прадпрымальнік сертыфікат экскурсавода, у тым ліку і для працы з замежнікамі на нямецкай мове. Ён выдатна валодае беларускай мовай. Засвоіў і ангельскую. У СІЗА спрабаваў вывучыць яшчэ і французскую, але, наколькі вядома, меў цяжкасці з атрыманнем падручнікаў.

    Папулярызаваць гісторыю, мову і культуру роднага краю ды этнаграфічныя вандроўкі Яўген пачаў яшчэ ў студэнцкія гады. Пазней заснаваў сайт «Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны», ачольваў гомельскае моладзевае грамадскае краязнаўчае аб‘яднанне «Талака», быў таксама рэгіянальным каардынатарам грамадска-культурнай кампаніі «Будзьма!».

    Калі ў Гомелі ды іншых гарадах Беларусі ў 2017 годзе праходзілі пратэсты так званых «дармаедаў», Меркіс вёў стрымы з масавых акцый і стаў адным з самых пазнавальных рэгіянальных журналістаў-вядоўцаў.

    Да затрымання Яўген характарызаваў сябе гэтак: «Праваслаўны, прыхільнік заходніх каштоўнасцяў і патрыярхальнасці ў сям’і, люблю панк, рок і рэтра 1950‑х – 1970‑х, творчасць «трушных паэтаў» — Анатоля Сыса і Васіля Стуса. Люблю Гомель. У людзях цаню сапраўднасць. Але ідэя — галоўнае і першаснае. Дэпрэсіўны аптыміст. Выклікаюць захапленне персоны кшталту кіраўніка «Тэсла Мотарс» Ілана Маска, якія сягаюць сваімі ідэямі і дзейнасцю ў далячынь, змяняюць свет».

    Чытайце яшчэ:

    «Я нават не заўважыла, як стала прычынай усіх мужавых няшчасцяў». Калегі расказалі аб сямейных праблемах у міграцыі

    «Медиа усиливают эффект поляризации общества». Как проходила защита дипломов в ЕГУ

    ЕС заклікаў Google і Facebook маркіраваць кантэнт, створаны штучным інтэлектам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці