• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст і пісьменнік Андрэй Горват просіць дапамогі: не хапае магчымасцей для рэканструкцыі палаца ў Нароўлі

    Пра гэта аўтар знакамітага "Радзіва "Прудок" распавёў на сваёй старонцы ў фейсбуку

    — Напачатку верасня, нарэшце (ну нарэшце!), мы пачнем накрываць дахам правае крыло. Самае складанае было — аднавіць верх сцен. Па-першае, туды не было доступу, і давялося рабіць чардачнае перакрыццё.

    Па-другое, узнікалі праблемы і са спецыялістамі, і з будаўнічымі матэрыяламі (калі што, мы выкарыстоўваем вапнавы раствор, як доктар прапісаў).

    Па-трэцяе, пашкоджанні аказаліся больш сур’ёзныя, чым бачылася знізу.

    Андрэй Горват прызнаўся, што вясной з‑за ўсіх праблем на аб’екце цягнула заплакаць ад бездапаможнасці. 

    — Але неяк утрымаўся. І нават займеў жалезныя жылы, — гаворыць журналіст і пісьменнік. І дадае: 

    —  А яшчэ праект неабходны па рэканструкцыі/рэстаўрацыі ўсяго будынака. Да канца восені мы мусім зацвердзіць яго і прайсці экспертызу.

    Вельмі складаныя тры месяцы наперадзе. Даруйце, але мне патрэбна будзе ваша дапамога.

    У 2020 годзе Андрэй Горват, гомельскі бізнесмен Пётр Кузняцоў і мазырскі прадпрымальнік Аляксандр Баранаў (Мазыр) набылі на аўкцыёне ва ўласнасць на аўкцыёне руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі. За пяць гадоў яны павінны выканаць на аб’екце кансервацыю, рэстаўрацыю і перавесці палац у камерцыйнае выкарыстанне. 

    Калі гэтыя ўмовы не будуць выкананы, то ў 2025‑м годзе руіны палаца вярнуцца ва ўласнасць дзяржавы. Андрэй Горват абвесціў збор валанцёраў для працы на руінах будынка краўнфандынг, каб рабіць з палаца Горватаў у Нароўлі музейны комплекс з функцыямі. 

    Дапамагчы можна на спецыяльны дабрачынны рахунак:

    (ЕРИП — Благотворительность — Прочие общественные объединения — Нижняя Припять) ці наўпрост на картку: 4496550188263880 (да 02/24).

    Чытайце яшчэ:

    “У маёй групе беларусаў больш, чым палякаў”. Мінчанка паступіла на журфак у Познані і расказвае пра навучанне там

    У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду. Ён адмовіўся зняць медальён з “Пагоняй”

    «Это светлый человек». Уехавшая из Беларуси мать-героиня рассказала, как сидела в СИЗО с главредом TUT.BY Мариной Золотовой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці