• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуроры Брэсцкай вобласці ад пачатку года «выявілі» амаль 200 «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

    Пракуратура Брэсцкай вобласці адсправаздачылася пра сваю барацьбу за прызнанне інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» за першае паўгоддзе 2024 года.

    спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Брэсцкай вобласці

    Выява сгенеравана ChatGPT/БАЖ

    Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, гэткую працу надзорнае ведамства робіць «у межах супрацьдзеяння распаўсюду на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі, якая мае на мэце падвысіць сацыяльную напружанасць, а таксама стварыць недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады».

    У выніку намаганнямі пракуратуры сёлета ў суды Брэсцкай вобласці былі накіраваныя 194 заявы аб прызнанні інфармацыйных крыніц «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Паводле справаздачы, на 1 ліпеня бягучага года, разгледжана 185 такіх заяў і яшчэ 9 знаходзяцца на разглядзе ў судах.

    Найчасцей у рэгіёне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнавалі інфармацыйную прадукцыю Telegram-чатаў і каналаў: сёлета колькасць такіх забароненых старонак, дзякуючы пракурорскім работнікам Брэстчыны, павялічылася на 87 адзінак.

    Акрамя таго, «экстрэмісцкі» статус атрымалі 7 сайтаў і шэраг старонак у сацыяльных сетках: 27 акаўнтаў у Face­book, 14 — у Insta­gram, 7 акаўнтаў у «Одноклассниках», па 14 акаўнтаў у TikТok і «ВКонтакте» і адна старонка ў X (былы Twit­ter).

    Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя 6 кніг, 6 каналаў на відэахостынгу YouTube, 2 групы ў месенджары Viber.

    У якасці прыкладу пракуратура Брэсцкай вобласці пахвалілася, што менавіта намаганнямі яе супрацоўнікаў былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інтэрнэт-рэсурсы мясцовых блогераў. Гаворка вядзецца пра Telegram-канал «Народны рэпарцёр», а таксама пра персанальныя старонкі блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна ў Face­book і  «Одноклассниках».

    Адзначаецца, што пракуроры накіравалі ў Брэсцкую абласную экспертную камісію хадайніцтвы для ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі іншых чатырох інфармацыйных крыніц на наяўнасць у іх прыкмет экстрэмізму. «Пасля атрымання экспертных заключэнняў будзе вырашана пытанне пра накіраванне ў суд адпаведных заяў», — абяцаюць у надзорным ведамстве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці