• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дакументальную стужку «Белсата» пра боль эмігрантаў намінавалі на польскі кінафестываль

    Дакументальны фільм «Развітанне» рэжысёра Якуба Станкевіча трапіў на Замойскі кінафестываль «Сустрэчы з гісторыяй». Ён пазмагаецца за ўзнагароды ў дзвюх намінацыях — «Найлепшы фільм» і «Найлепшыя здымкі».

    Фота: Skit­ter­pho­to / pexels.com

    Фестываль адбудзецца 22–24 жніўня ў польскім горадзе Замасць.

    Кінафестываль у польскім Замосці «Сустрэчы з гісторыяй» — сумесная ініцыятыва TVP His­to­ria і Цэнтра кінакультуры Sty­lowy ў Замосці. Фестываль прысвечаны гістарычнай тэматыцы і праводзіцца з 2013 года. Важнейшы яго складнік — конкурс дакументальных фільмаў і рэпартажаў на гістарычную тэматыку.

    Дакументальная драма «Развітанне» вытворчасці «Белсат» выйшла ў 2023 годзе. Гэта тыповая беларуская гісторыя цяперашняга часу — гісторыя вымушаных эмігрантаў. Ці можна жыць далей з такім вострым болем? Ці можна сапраўды расстацца з тым, што любіш больш за ўсё на свеце?

    Паглядзець фільм можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці