• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ад Віцебска да лагера ўцекачоў у Франкфурце: на YouTube выйшла дакументальная стужка пра фатографа Алеся Пілецкага

    Інстытут еўрапейскай палітыкі — Insti­tut für Europäis­che Poli­tik e.V. (IEP) — выклаў на сваім YouTube-канале першую частку дакументальнага праекта прадзюсараў Марыі Савушкінай і Андрэя Каралевіча Vis­i­BYl­i­ty. У стужцы расказваецца пра беларускага фатографа Алеся Пілецкага і ягоны шлях з Віцебска да лагера ўцекачоў у Франкфурце.

    Алесь Пілецкі журналіст у лагеры ўцекачоў

    Алесь Пілецкі. Скрыншот відэа

    Дакументальны трыпціх Vis­i­BYl­i­ty распавядае пра людзей, якія пакінулі Беларусь пасля дэманстрацый супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і наступных рэпрэсій і зараз жывуць у выгнанні ў Германіі. У цэнтры ўвагі рэжысёра апынуліся паэт Дзмітрый Строцаў, лінгвіст Марына Антанюк-Праўто і віцебскі фатограф Алесь Пілецкі.

    Спадар Алесь стаў мішэнню беларускіх уладаў з‑за сваіх рэпартажаў і ў выніку вырашыў з’ехаць ва Украіну. Пасля пачатку расейскай захопніцкай вайны ён папрасіў прытулку ў Германіі і арганізаваў выезд жонкі і дваіх дзяцей з Беларусі.

    Прадюсары дакументальнай стужкі — Марыя Савушкіна і Андрэй Каралевіч. Аператар — Аляксей Кузняцоў.

    Інстытут еўрапейскай палітыкі заснаваны ў 1959 годзе. Яго дзейнасць накіраваная на даследванне тэмы еўрапейскай палітыкі і інтэграцыі і ўвасабленне іх у практычную рэалізацыю. IEP з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй і адным з вядучых даследчых інстытутаў знешняй і еўрапейскай палітыкі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці