• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зачыніўся часопіс «Дзеяслоў», які выходзіў больш за 20 гадоў

    У апошнім нумары «Дзеяслова»  (№ 6 (127) з'явілася паведамленне, што больш літаратурна-мастацкі часопіс выходзіць не будзе. На допіс звярнула ўвагу «Радыё Рацыя».

    Першы нумар часопіса «Дзеяслоў» быў прэзентаваны публіцы 23 верасня 2002 года. Выданне імкліва развівалася. Паступова пры «Дзеяслове» з’явілася бібліятэчка, якая выпускала кнігі слынных беларусаў, сярод якіх былі зборнікі Андрэя Хадановіча,Ніла Гілевіча, Уладзіміра Някляева і г.д.

    А таксама часопіс ладзіў  прэмію «Залаты апостраф». Штогод рэдакцыя адзначала  лепшыя творы ў намінацыях «проза», «паэзія» і «дэбют».

    У мінулым годзе рэдакцыя святкавала 20-годдзе.

    — Шмат рознага адбылося за гэтыя гады: часопіс развіваўся, былі сотні паездак, прэзентацый, сустрэч з чытачамі, пачаў выходзіць перакладны дайджэст… Былі і цяжкасці, і перашкоды. Але галоўнаму свайму крэда, спадзяемся, часопіс не здрадзіў – друкаваць найлепшае ў беларускай і сусветнай літаратуры, сумленна асвятляць літаратурна-мастацкі працэс, быць у кантэксце і ў авангардзе, не ісці на кампрамісы з сумленнем. Жыццё кароткае, а Айчына вечная. Як вечная і сапраўдная Літаратура. Нам не сорамна за гэтыя 20 год», — гаворалі падчас святкавання юбілею ў рэдакцыі.

    На жаль, 127-мы нумар стаў для «Дзеяслова» апошнім.

    Чытайце яшчэ:

    Дзяржаўны тэлеканал АНТ абвесціў, што ягоны YouTube-канал цяпер мае больш за 1 мільён падпісчыкаў. Чаму гэта выклікае сумнеў?

    «Самае прыемнае, калі ёсць зваротная сувязь ад аўдыторыі». Незалежныя медыі падвялі вынікі года і падзяліліся планамі

    ЛІЧБЫ ГОДА. Пераслед журналістаў і медыя ў 2023 годзе

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці