«Нам не сорамна за гэтыя 20 год»: літаратурны часопіс «Дзеяслоў» святкуе юбілей
23 верасня 2002 года ў мінскім Доме літаратара быў прэзентаваны першы нумар часопіса “Дзеяслоў”.
За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасць і вядомасць у краіне і ў замежжы.
“Дзеяслоў” сёння — аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданне Беларусі. Вакол яго аб’ядналіся як самыя знакамітыя пісьменнікі так і перспектыўныя маладыя аўтары.
«Шмат рознага адбылося за гэтыя гады: часопіс развіваўся, пры ім з’явілася бібліятэчка і прэмія, былі сотні паездак, прэзентацый, сустрэч з чытачамі, пачаў выходзіць перакладны дайджэст… Былі і цяжкасці, і перашкоды. Але галоўнаму свайму крэда, спадзяемся, часопіс не здрадзіў – друкаваць найлепшае ў беларускай і сусветнай літаратуры, сумленна асвятляць літаратурна-мастацкі працэс, быць у кантэксце і ў авангардзе, не ісці на кампрамісы з сумленнем. Жыццё кароткае, а Айчына вечная. Як вечная і сапраўдная Літаратура. Нам не сорамна за гэтыя 20 год», — гавораць у рэдакцыі.
Часопіс мае сваю кніжную серыю «Бібліятэчка «Дзеслова», у якой вышлі кнігі Ніла Гілевіча, Леніда Галубовіча, Віктара Казько, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзімера Някляева, Андрэя Хадановіча і многіх іншых.
Акрамя таго, выданне мае ўласную прэмію «Залаты апостраф», якая штогод ўручаецца рэдакцыяй за лепшыя публікацыі ў намінацыях «проза», «паэзія», «дэбют». Узнагарода стала прэстыжнай ацэнкай поспеху творцаў на літаратурнай ніве.
Чытайце яшчэ:
Яшчэ тры інфармацыйныя рэсурсы ў Брэсцкай вобласці прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
На юрыдычную абарону журналіста Дзяніса Івашына сабралі неабходныя 4000 еўра