• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На юрыдычную абарону журналіста Дзяніса Івашына сабралі неабходныя 4000 еўра

    Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation заявіў пра завяршэнне збору сродкаў на адвакацкую падтрымку палітвязня Дзяніса Івашына – заяўленая сума сабраная нават з невялікім запасам. 

    “Дзякуй усім, хто данаціў/лайкаў/рэпосціў — ёсць амаль 4000 еўра пры першапачатковай задачы сабраць 3500 еўра, – паведамілі ініцыятары акцыі. — Усе сродкі пойдуць на падтрымку Дзяніса Івашына і ягонай сям’і, перадусім гэта тачыцца выдаткаў на адваката”. 

    Раней маці асуджанага журналіста панаракала, што сям’я не мае магчымасці аплачваць нятанныя адвакацкія паслугі, і будзе вельмі ўдзячная кожнаму, хто адгукнуўся б на фінансавую дапамогу. Цяпер матэрыяльнае пытанне на нейкі час будзе закрытае. 

    14 верасня Гродзенскі абласны суд пакараў Дзяніса Івашына вялізным тэрмінам зняволення – агулам 13 гадоў і 1 месяц турмы. Вырак агучыў суддзя Валерый Раманоўскі.

    Акрамя таго, журналист павінен заплаціць штраф у памеры 4800 рублёў, а  ў дадатак яшчэ і “маральную кампенсацыю” дзевяці пацярпелым — па 2000 рублёў кожнаму. Хто гэтыя асобы — дакладна невядома, бо суд адбываўся ў закрытым рэжыме. 

    Дзяніс Івашын — карэспандэнт незалежнай газеты “Новы Час”, беларускі рэдактар міжнароднай валанцёрскай супольнасці Inform­Na­palm. Яго галоўныя аўтарскія праекты прысвечаныя расследаванню злачынстваў, учыненых дзяржавай.  

    Дзяніс Івашын зрабіў грунтоўнае расследаванне аб пабудове рэстарана “Поедем Поедим” побач з урочышчам Курапаты (масавым магільнікам ахвяр рэпрэсій сталінскіх часоў). Сістэмна займаўся вывучэннем уплыву “рускага міру” на Беларусь. Адсочваў сумесныя вучэнні “Росгвардии” і беларускіх сілавікоў.

    А ў 2021 годзе апублікаваў рэзанансны артыкул пра былых супрацоўнікаў  украінскага спецпадраздзялення “Беркут”, якіх пасля перамогі Майдану ўзялі на службу ў беларускія сілавыя структуры. У прыватнасці, сабраў доказы, што былыя “беркутаўцы” бралі непасрэдны ўдзел у разгоне мірных пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020-га.    

    Уласна кажучы, фармальна менавіта за гэту публікацыю аўтара і затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Першапачаткова яму інкрымінавалі артыкул 365 Крымінальнага кодэкса (“умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў”), а праз паўгода прад’явілі новае абвінавачанне — “здрада дзяржаве”.

    У сваіх публічных заявах Камітэт дзяржбяспекі галаслоўна сцвярджаў, што Дзяніс Івашын нібыта “працаваў на спецслужбы Украіны”, чым нанёс шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі.

    Паводле праваабаронцаў, судовая справа ад пачатку была скіраваная на тое, каб знайсці як мага больш інфармацыі супраць Дзяніса Івашына і адпомсціць яму за расказаную праўду пра злачынствы пад прыкрыццём дзяржавы. Таму, нягледзячы на суровы прысуд, журналіст па-ранейшаму мае патрэбу ў юрыдычнай дапамозе — нямала прыкладаў, калі на асуджаных працягваюць “навешваць” усё новыя крымінальныя артыкулы. 

    Хоць збор на падтрымку сям’і Дзяніса Івашына ўжо завершаны, але, як нагадваюць у Фондзе салідарнасці BYSOL, колькасць пацярпелых ад беззаконня ў цяперашняй Беларусі вылічваецца тысячамі. А значыць, працягваюцца іншыя ініцыятывы — напрыклад, на падтрымку групы фігурантаў аб’яднанай справы анархістаў і праваабаронцаў, якія разам атрымалі без малога 100 гадоў турмы.

    Чытайце яшчэ:

    «Статус экстрэміста літаральна трымае мяне звязаным»: фотапраект «Звязаная нацыя»

    «Падчас практыкі давалі пісаць выключна пра заблукаўшых у лесе і тапельцаў»: з якімі праблемамі сутыкаюцца пачаткоўцы-журналісты

    Дзяржаўная прапаганда накінулася на партал Onliner

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці