• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З Беларускай службы Радыё Свабода сыходзіць дырэктар, які ўзначальваў яе 25 гадоў

    Сёння стала вядома, што дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук завяршае працу ў кампаніі. Пра гэта паведаміла "Радыё Свабода".

    Як зазначыў у развітальным слове Аляксандр Лукашук, у эфіры «Радыё Свабода» ён працаваў тры дзесяцігоддзі. 

    «Апошнія 25 гадоў я меў гонар узначальваць Беларускую службу Радыё Свабода, і разам са сваімі таленавітымі калегамі, з вашым удзелам спрыяць пашырэнню свабоды ў Беларусі. Мая праца на Радыё падыходзіць да канца. У ёй былі балючыя страты, заўчасныя смерці калег, гвалт, разгром бюро, арышты, турэмныя тэрміны для нашых адважных журналістаў і іх блізкіх, якія і цяпер знаходзяцца за кратамі. Было шмат радасці ад вашай ацэнкі нашай працы, вашай падтрымкі і любові да Свабоды», — пазначыў спадар Лукашук. 

    Зараз Аляксандр Лукашук рыхтуе кнігу ўспамінаў пра сваю працу на «Свабодзе», куды ўвойдуць успаміны і асабістыя ўспаміны.

    Чытайце яшчэ:

    “Зараз ёсць імкненне і жаданне. Больш нічога”. Гутарка з блогерам Аляксандрам Кабанавым

    Журналіста Паўла Падабеда пасля 15-суткавага арышта перавялі на «Валадарку»

    Гродзенская актрыса Наталля Лявонава: «Сярод тых беларусаў, хто з’ехаў, цяпер вельмі вялікі запыт на ўсё, што звязана з тэатрам»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці