• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ​​​​​​​«Ён трапіў у шпіталь 10 ліпеня». Што вядома пра апошнія месяцы і тыдні жыцьця Алеся Пушкіна

    Мастака затрымалі 30 сакавіка 2021 году, суд прызначыў яму пакараньне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўленьня волі. У канцы 2022 году Пушкіна з калёніі перавялі ў горадзенскую турму,  піша Свабода.

    11 ліпеня праваабаронцы «Вясны» са спасылкай на жонку палітзьняволенага мастака паведамілі пра яго сьмерць у лякарні Горадні. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Алесь Пушкін знаходзіўся ў горадзенскай бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі пад аховай міліцэйскага канвою. Свабода пагутарыла са сваячкай палітвязьня, блізкі чалавек якой ведаў Алеся Пушкіна па івацэвіцкай калёніі «Воўчыя норы». Там мастак адбываў пакараньне да пераводу ў горадзенскую турму. Марына (імя зьмененае дзеля бясьпекі. — РС) расказала пра стаўленьне да палітвязьня ў калёніі.

    «Яго моцна прэсавалі, у тым ліку за беларускую мову»

    «Алеся моцна прэсавалі ў „Воўчых норах“ супрацоўнікі калёніі. Таму што ён не ад сьвету гэтага, ён творчы чалавек. Там жа, у калёніі, трэба хадзіць толькі ў суправаджэньні канвою ці строем, выконваць усе патрабаваньні. А ён недзе мог забыцца, недзе пайсьці адзін, без канвою, проста ад такой творчай натуры і разгубленасьці. Алесь мог забыцца, што ў яго алоўкі ці альбом „лішні“ ў тумбачцы. А канвойныя і стукачы гэтым карысталіся і вешалі на яго парушэньне за парушэньнем, кідалі то ў ШЫЗА, то затым у ПКТ», — расказала суразмоўца.

    Яна дадала, што ціснулі на мастака і за беларускую мову. «Бо канвою беларуская мова не падабалася, а Алесь не хацеў пераходзіць на расейскую зь імі», — зазначыла Марына.

    Суразмоўца расказала, што Алесь маляваў для вязьняў партрэты іх матак, жонак, дзяцей, «нікому не адмаўляў».

    «Ён стараўся падтрымліваць іншых вязьняў, быў жыцьцярадасны, добра апавядаў, шмат ведаў, асабліва пра гісторыю Беларусі. Алесь быў вельмі добры, безадказны, але і трохі, па-творчы, наіўны. У калёніі выжываюць людзі такія, больш хітрыя. Алесь давяраў людзям, і нядобрыя маглі гэтым скарыстацца. Вязьні былі на баку Алеся, але канвойныя і стукачы шукалі толькі нагоды, каб павесіць чарговае парушэньне», — кажа Марына.

    Яна таксама расказвае, што пасьля пераводу ў «крытую турму» ў Горадні Алесь мусіў там прабыць паўтары года, потым вярнуўся б у калёнію.

    «Але ён адбыў там толькі шэсьць месяцаў. Я ведаю ад сваіх крыніц, што ён ня скардзіўся там на здароўе. Яму перадавалі прывітаньне ад вязьняў з Івацэвічаў, бо многія яго памяталі, перажывалі за яго. Я ведаю, што ён быў усьцешаны, яму было прыемна, што пра яго памятаюць», — кажа беларуска.

    Як стала вядома Свабодзе, Алесь Пушкін трапіў у горадзенскі шпіталь учора, 10 ліпеня. У ноч з 10 на 11 ліпеня ён памёр.

    «Вялікіх праблем са здароўем у Пушкіна не было»

    У размове са Свабодай сьмерць мастака Алеся Пушкіна пракамэнтаваў старшыня Беларускай рады культуры Сяргей Будкін, які сачыў за станам палітзьняволенага за кратамі.

    «Усё, што можна пакуль казаць, гэта тое, што жонка паведаміла пра сьмерць Алеся, што, імаверна, магло здарыцца сёньня», — сказаў Сяргей Будкін.

    Ён дадаў, што вялікіх праблем са здароўем за кратамі ў Алеся Пушкіна не было.

    «Прынамсі не было нічога такога, на што б ён скардзіўся і што можна было б трактаваць як штосьці сур’ёзнае. Таму гэта (навіна пра сьмерць у рэанімацыі. — РС) таксама нас вельмі зьдзіўляе. Застаецца невялікая, але імавернасьць, што гэта няпраўда. Ніякіх пацьверджаньняў, акрамя словаў жонкі. Натуральна, што ў турме і ў бальніцы могуць казаць… Але пакуль ня ўбачылі цела, я б не казаў стопрацэнтна», — мяркуе Будкін.

    Алесь Пушкін — вядомы беларускі мастак, асуджаны да 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. За кратамі ён быў з сакавіка 2021 году. Яго абвінавацілі ў зьдзеку з дзяржаўных сымбаляў (арт. 370 КК) і ў распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці ці звады (ч. 3 арт. 130 КК).

    Прысуд яму вынесла судзьдзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль. Падчас закрытага працэсу Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту.

    Пакараньне Пушкін адбываў у Івацэвіцкай калёніі. 22 лістапада 2022-га Алеся Пушкіна перавялі ў горадзенскую турму № 1 на строгі рэжым. У гэтай турме ён і знаходзіўся да сьмерці.

    Чытаць яшчэ:

    Умер осужденный художник Алесь Пушкин 

    «Грымёра няма, навучыўся фарбавацца сам». Вядоўца «Наша Ніва.News» пра асаблівасці працы, прагляды і хейт у каментарах 

    «Праз дакументальныя праекты мы можам прасоўваць беларускую тэму ў замежных медыя», — рэжысёр і дакументаліст Мікалай Мамінаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці