Як заходнія і беларускія СМІ падалі навіну пра Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага. Параўналі
Афіцыйныя беларускія СМІ пра другую ў гісторыі Нобэлеўскую прэмію для грамадзяніна Беларусі маўчаць.
Навіна аб прысуджэньні Нобэлеўскай прэмію міру Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў» знайшла шырокі розгалас ва ўсіх набуйнейшых СМІ краін Захаду.
Напрыклад, агенцтва AFP напісала ў сваім артыкуле, які разыйшоўся па многіх сусьветных СМІ:
«Бяляцкі — вэтэран абароны правоў чалавека ў аўтарытарнай Беларусі. Ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію пасьля гістарычных дэманстрацыяў і жорсткіх рэпрэсіяў у ягонай краіне».
Афіцыйныя беларускія СМІ пра тое, што грамадзянін Беларусі Алесь Бяляцкі стаў другім у гісторыі краіны нобэлеўскім ляўрэататам, не паведамляюць.
Празь дзьве гадзіны пасьля ўручэньня беларускаму праваабаронцу і палітвязьню Алесю Бяляцкаму Нобэлеўскай прэміі ў галіне міру аб гэтай падзеі не напісала ніводнае дзяржаўнае СМІ. У топе навіны — візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург і цэны на грыбы.
З нэгатыўным камэнтаром выступіў пакуль што толькі прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
«Нобэль замучыўся пераварочвацца ў труне», — так пракамэнтаваў рашэньне Нобэлеўскага камітэту прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Афіцыйны Менск на пэўным этапе страціў усялякую цікавасьць да рашэньняў Нобэлеўскага камітэту, заявіў Анатоль Глаз.
Чытайце яшчэ:
Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру
Яшчэ адзін беларус атрымаў Нобель! Факты пра Алеся Бяляцкага
Белорусский расследовательский центр обжалует в суде признание его расследования экстремистскими материалами