• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

    Нарвежскі нобелеўскі камітэт сёння аб'явіў у Осла лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год. Імі сталі беларус Алесь Бяляцкі і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расіі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны. Гэта другая Нобелеўская ўзнагарода за гісторыю Беларусі. Першую ў 2015 годзе атрымала пісьменніца Святлана Алексіевіч.

    На прэмію штогод прэтэндуюць сотні кандыдатаў. Сярод іх сёлета былі Сусветная арганізацыя аховы здароўя, «Рэпарцёры без межаў», расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, біёлаг і пісьменнік Дэвід Этэнбара. Таксама ў спісе фігуравалі Грэта Тунберг, Біл Гейтс, міністр замежных спраў Тувалу Сайман Кофэ і Святлана Ціханоўская.

    У пазамінулым годзе Нобелеўскую прэмію міру атрымала Сусветная харчовая праграма ААН за «высілкі ў барацьбе з голадам, за ўнёсак у дасягненне міру ў зонах канфліктаў і за дзейнасць у якасці вядучай сілы ў дзеяннях, што прадухіляюць выкарыстанне голаду як зброі вайны ці канфліктаў». У мінулым — два журналісты, расіянін Дзмітрый Муратаў і філіпінка Марыя Рэса.

    Згодна з запаветам Альфрэда Нобеля, прэмія міру прысуджаецца асобе ці арганізацыі, «якая найбольш і найлепш за усіх папрацавалі для ўмацавання братэрства паміж народамі, для таго, каб распусціць ці скараціць дзейныя арміі, альбо таму, хто спрыяў правядзенню мірных перамоваў».

    60-гадовы Алесь Бяляцкі два тыдні таму адзначыў свой юбілей у турме. Ëн з 2021 года знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць. Бяляцкі не першы раз у зняволенні. Улады ўжо арыштоўвалі яго на пачатку 2010‑х. Але ён не пакінуў справы свайго жыцця — праваабарончага цэнтра «Вясна», які ён стварыў у 1996‑м.

    Алесь Бяляцкі быў адным з пачынальнікаў руху за незалежнасць Беларусі яшчэ на пачатку 1980‑х. І стаў адным з сімвалаў барацьбы беларускага народа за свабоду, правы і супраць вайны.

    Читайте ещё: 

    Силовики задержали журналистов Александра Лычавко и Снежану Инанец

    «Праўда — яна адна». Апошняе слова галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай

    Белорусский расследовательский центр обжалует в суде признание его расследования экстремистскими материалами

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці