Як абараніць фрылансераў ад пераследу? БАЖ і МФЖ правядуць вялікую канферэнцыю ў Мінску 16 лістапада
Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў Велікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Нарвегіі, Іспаніі, Італіі, Швецыі, Эстоніі, а таксама прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыя журналістаў(IFJ).
Толькі сёлета журналісты-фрылансеры ў Беларусі цярпелі перашкоды з боку ўладаў больш за 100 разоў. Больш 50 выпадкаў скончыліся для журналістаў вялікімі штрафамі, а для некаторых — і арыштамі.
- Як быць найбольш эфектыўным і паспяховым журналістам-фрылансерам, і як пабудаваць сваю працу?
- Чаму ўлады Беларусі так упарта не хочуць легалізоўваць працу журналістаў па-за канкрэтным СМІ?
- Якая сусветная заканадаўчая практыка ў гэтай галіне?
Пра гэта і іншае пойдзе размова падчас канферэнцыі “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”.
Для ўдзелу ў ёй зарэгістраваліся больш за 50 журналістаў, прадстаўнікоў медыя, юрыстаў, замежных гасцей.
Сайт ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” будзе падрабязна асвятляць працу канферэнцыі. Да асвятлення яе запрашаем і калег. Кантакты для акрэдытацыі — press@baj.by.