Рэгістрацыя на канферэнцыю “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”
16 лістапада ў Мінску ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у супрацы з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў і Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў, арганізуе міжнародную канферэнцыю на тэму “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыкі ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”.
Запрашаем сябраў ГА “БАЖ” узяць удзел у мерапрыемстве.
Для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка канферэнцыі неабходна да 1 лістапада накіраваць на адрас baj@baj.by заяўку з матывацыйным лістом і пазнакай “Freelance” ў тэме ліста. У заяўцы неабходна даць адказ на наступныя пытанні:
- Ваша прозвішча і імя, кантакты.
- Якое дачыненне Вы маеце да фрыланс-журналістыкі?
- У якіх умовах працуюць журналісты-фрылансеры ў Беларусі? З якімі выклікамі сутыкаецца журналіст-фрылансер у сваёй дзейнасці? Што, на Ваш погляд, неабходна змяніць на нацыянальным / міжнародным узроўні, каб гэтыя выклікі зніклі?
- Якія пытанні Вы хацелі б абмеркаваць падчас канферэнцыі з міжнароднымі і беларускімі экспертамі ў галіне фрыланс-журналістыкі, адвакацыі, права?
Вашы адказы будуць выкарыстаныя намі для фармавання найбольш цікавай і змястоўнай праграмы.
Колькасць месцаў для ўдзелу ў канферэнцыі абмежаваная. Таму магчымы конкурсны разгляд пададзеных заявак і матывацыйных лістоў у выпадку вялікай колькасці жадаючых.