Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (табліца)
31 снежня 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У дадзеным спісе сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" бачыць парушэнне правоў журналістаў, звязанае з выкананнем імі прафесійнай дзейнасці.
Калі Вам стала вядома пра невядомыя нам факты пераследу журналістаў за выкананне імі прафесійных абавязкаў, паведаміце нам пра гэта на press@baj.by альбо праз тэлефон 8029–126-70–98.
Дата інцыдэнту | Характар інцыдэнту | Рэгіён | Імя і прозвішча журналіста | Акалічнасці здарэння і вынік | |
1 | 10.03.2017 | Затрыманне | Маладзечна | Сяргей Каралевіч | Затрыманы міліцыяй пасля акцыі пратэсту, вызвалены праз 2 гадзіны пасля дачы тлумачэнняў. |
2 | 12.03.2017 | Затрыманне | Орша | Адар’я Гуштын | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны. |
3 | 12.03.2017 | Затрыманне | Орша | Сяргей Гудзілін | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны. |
4 | 12.03.2017 | Затрыманне | Орша | Таццяна Мацвеева | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 1,5 гадзіны. |
5 | 12.03.2017 | Затрыманне | Орша | Ігар Мацвееў | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 1,5 гадзіны. |
6 | 12.03.2017 | Затрыманне | Орша | Сяргей Серабро | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 1,5 гадзіны. |
7 | 12.03.2017 | Затрыманне, штраф | Орша | Аляксандр Баразенка | Затрымлівалі 2 разы. Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ пасля акцыі пратэсту, аштрафаваны за парушэнне правілаў стаянкі на 23 рублі. |
8 | 12.03.2017 | Затрыманне | Орша | Анастасія Пілюгіна | Затрымалі пасля акцыі пратэсту, адпушчана пасля разбіральніцтва. |
9 | 12.03.2017 | Затрыманне | Орша | Андрэй Шаўлюга | Затрымалі пасля акцыі пратэсту, адпушчаны пасля разбіральніцтва. |
10 | 12.03.2017 | Вобшук | Орша | Арцём Сізінцаў | Праведзены вобшук у кватэры ў дзень правядзення акцыі пратэсту у Оршы. |
11 | 12.03.2017 | Затрыманне, штраф | Орша | Галіна Абакунчык | Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт 23.34 КаАП). Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання, 13.03.2017 прысуджана да штрафу ў 25 базавых велічыняў. |
12 | 12.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, суд, штраф | Орша | Кацярына Бахвалава | Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ (арт 22.9 КаАП) і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (арт 23.4 КаАП). Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання, 13.03.2017 прысуджана да штрафу у 30 базавых велічыняў. |
13 | 12.03.2017 | Затрыманне | Рагачоў | Яўген Меркіс | Здымачная група была затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну. |
14 | 12.03.2017 | Затрыманне | Рагачоў | Сяргей Кавалёў | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну. |
15 | 12.03.2017 | Затрыманне | Рагачоў | Вольга Чайчыц | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну. |
16 | 12.03.2017 | Затрыманне | Рагачоў | Андрэй Козел | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну. |
17 | 12.03.2017 | Затрыманне | Віцебск | Уладзімір Лунёў | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ ў Віцебскім раёне, журналісты вызваленыя прыкладна праз 1,5 гадзіны. |
18 | 12.03.2017 | Затрыманне | Віцебск | Сяргей Русецкі | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ ў Віцебскім раёне, журналісты вызваленыя прыкладна праз 1,5 гадзіны. |
19 | 12.03.2017 | Затрыманне, арышт | Брэст | Сяргей Пятрухін | Затрыманы пасля акцыі пратэсту ў Брэсце, 14.03.2017 асуджаны да 15 сутак арышту за удзел у несанкцыянаванай акцыі (арт 23.34 КаАП). |
20 | 12.03.2017 | Затрыманне, арышт | Брэст | Зміцер Гарбуноў | Затрыманы пасля акцыі пратэсту ў Брэсце, 14.03.2017 асуджаны да 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт 23.34 КаАП). |
21 | 14.03.2017 | Адміністрацыйная справа, штраф | Гомель | Яўген Меркіс | Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ (арт 22.9 КаАП) падчас акцыі 12 сакавіка ў Рагачове. Суд 23.03.2017 пакараў журналіста штрафам у 30 базавых велічыняў (690 рублёў). |
22 | 14.03.2017 | Адміністрацыйная справа, штраф | Гомель | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 12 сакавіка ў Рагачове (арт. 23.34). Суд Гомельскага раёна 17.03.2017 пакараў журналістку штрафам у 7 б.в. (161 BYN) |
23 | 16.03.2017 | Заведзена адміністрацыйная справа, суд віны не знайшоў | Мінск | Дзіяна Серадзюк | Заведзена адміністрацыйная справа за удзел у несанкцыянаваным мітынгу у Курапатах (арт 23.34 КаАП). Суд Першамайскага раёна Мінска 16.03.2017 не знайшоў доказаў віны журналісткі, справа закрыта. Суддзя Анастасія Папко |
24 | 16.03.2017 | Заведзена адміністрацыйная справа. Але суду не было. | Гомель | Анатоль Гатоўчыц | Складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якую асвятляў (арт 23.34 КаАП), пратакол накіраваны ў суд. Але суду не было. |
25 | 17.03.2017 | Адміністрацыйная справа, суд, штраф | Маладзечна | Святлана Цішко | Складзены адміністрацыйны пратакол супраць рэдактара сайта Kraj.by Святланы Цішко за тое, што сваім артыкулам яна нібыта заклікала людзей да ўдзелу у несанкцыянаванай акцыі (арт 23.34 КаАП). Суд Маладзечанскага раёна 23.03.2017 пакараў журналістку штрафам у 20 базавых (460 рублёў). |
26 | 18.03.2017 | Затрыманне | Барысаў | Сяргей Кавалёў | Здымачная група затрымана падчас акцыі пратэсту |
27 | 18.03.2017 | Затрыманне | Барысаў | Вольга Чайчыц | Здымачная група затрымана падчас акцыі пратэсту |
28 | 18.03.2017 | Затрыманне | Віцебская вобласць | Сяргей Русецкі | Аўтамашына з журналістамі затрымана супрацоўнікамі ДАІ два разы, журналісты не змаглі трапіць на акцыю у Наваполацк |
29 | 18.03.2017 | Затрыманне | Віцебская вобласць | Уладзімір Лунёў | Аўтамашына з журналістамі затрымана супрацоўнікамі ДАІ два разы, журналісты не змаглі трапіць на акцыю у Наваполацк |
30 | 18.03.2017 | Затрыманне | Віцебская вобласць | Алена Сцяпанава | Аўтамашына з журналістамі затрымана супрацоўнікамі ДАІ два разы, журналісты не змаглі трапіць на акцыю у Наваполацк |
31 | 18.03.2017 | Затрыманне | Рэчыца | Ларыса Шчыракова | Затрыманая па дарозе ў Мазыр |
32 | 18.03.2017 | Затрыманне | Рэчыца | Кастусь Жукоўскі | Затрыманы па дарозе ў Мазыр |
33 | 18.03.2017 | Затрыманне, забраная тэхніка, адміністрацыйны пераслед, суд, штраф | Кобрын | Мілана Харытонава | Здымачная група затрымана пасля асвятлення акцыі ў Кобрыне, складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ (арт 22.9) і непадпарадкаванне міліцыянтам (арт 23.4), суд 13.04.2017 прызнаў журналістку вінаватай і аштрафаваў на 25 б.в (575 рублёў). Была пашкоджана тэхніка журналістаў і разбіты тэлефон, тэхніка па-ранейшаму знаходзіцца ў міліцыі |
34 | 18.03.2017 | Затрыманне, забраная тэхніка, адміністрацыйны пераслед, суд, штраф | Кобрын | Алесь Ляўчук | Здымачная група затрымана пасля асвятлення акцыі ў Кобрыне, складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ (арт 22.9) і непадпарадкаванне міліцыянтам (арт 23.4), суд 13.04.2017 прызнаў журналіста вінаватым і аштрафаваў на 60 б.в (1380 рублёў). Была пашкоджана тэхніка журналістаў і разбіты тэлефон, тэхніка па-ранейшаму знаходзіцца ў міліцыі |
35 | 22.03.2017 | Затрыманне | Добруш | Кастусь Жукоўскі | Здымачная група затрымана падчас працы ў Добрушы, дастаўлены ў міліцыю, правераны дакументы, пасля чаго журналісты вызваленыя |
36 | 22.03.2017 | Затрыманне | Добруш | Андрэй Толчын | Здымачная група затрымана падчас працы ў Добрушы, дастаўлены ў міліцыю, правераны дакументы, пасля чаго журналісты вызваленыя |
37 | 22.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, штраф | Пінск | Віктар Ярашук | Журналіст затрыманы, складзены пратакол за парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ (арт 22.9 КаАП), аштрафаваны судом на 40 базавых велічыняў (920 рублёў). |
38 | 22.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Любоў Лунёва | Журналісткі самі прыехалі у Ленінскі РАУС Мінска высвятляць інфармацыю адносна затрыманага палітыка Змітра Дашкевіча. Міліцыянты затрымалі карэспандэнтак, узялі тлумачэнні і вызвалілі прыкладна праз гадзіну пасля затрымання. |
39 | 22.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Вольга Давыдава | Журналісткі самі прыехалі у Ленінскі РАУС Мінска высвятляць інфармацыю адносна затрыманага палітыка Змітра Дашкевіча. Міліцыянты затрымалі карэспандэнтак, узялі тлумачэнні і вызвалілі прыкладна праз гадзіну пасля затрымання. |
40 | 23.03.2017 | Затрыманне | Бабруйск | Ганна Дусь | Журналістаў «Бабруйскага кур’ера» затрымала міліцыя побач з гарадскім судом, дзе яны мелі намер асвятляць судовы працэс. Журналістаў завезлі ў пракуратуру на «прафілактычную гутарку», вызвалілі прыкладна праз гадзіну. |
41 | 23.03.2017 | Затрыманне | Бабруйск | Віктар Качан | Журналістаў «Бабруйскага кур’ера» затрымала міліцыя побач з гарадскім судом, дзе яны мелі намер асвятляць судовы працэс. Журналістаў завезлі ў пракуратуру на «прафілактычную гутарку», вызвалілі прыкладна праз гадзіну. |
42 | 24.03.2017 | Пракурорскае папярэджанне | Гомель | Марына Драбышэўская | Вынесена пракурорскае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі. |
43 | 24.03.2017 | Пракурорскае папярэджанне | Гомель | Марыя Булавінская | Вынесена пракурорскае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі. |
44 | 24.03.2017 | Пракурорскае папярэджанне | Гомель | Яўген Меркіс | Вынесена пракурорскае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі. |
45 | 24.03.2017 | Пракурорскае папярэджанне | Гомель | Сяргей Ляпін | Вынесена пракурорскае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі. |
46 | 24.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Алесь Залеўскі | Журналісты затрыманыя міліцыяй падчас падрыхтоўкі матэрыялаў аб зборы перадач для пацярпелых ад рэпрэсій у офісе беларускай партыі «Зялёныя». Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС Мінска, вызваленыя прыкладна праз гадзіну пасля затрымання. |
47 | 24.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Галіна Абакунчык | Журналісты затрыманыя міліцыяй падчас падрыхтоўкі матэрыялаў аб зборы перадач для пацярпелых ад рэпрэсій у офісе беларускай партыі «Зялёныя». Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС Мінска, вызваленыя прыкладна праз гадзіну пасля затрымання. |
48 | 24.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Хрысціна Бердынскіх | Журналісты затрыманыя міліцыяй падчас падрыхтоўкі матэрыялаў аб зборы перадач для пацярпелых ад рэпрэсій у офісе беларускай партыі «Зялёныя». Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС Мінска, вызваленыя прыкладна праз гадзіну пасля затрымання. |
49 | 24.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Гулівер Крэг | Журналісты затрыманыя міліцыяй падчас падрыхтоўкі матэрыялаў аб зборы перадач для пацярпелых ад рэпрэсій у офісе беларускай партыі «Зялёныя». Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС Мінска, вызваленыя прыкладна праз гадзіну пасля затрымання. |
50 | 24.03.2017 | Затрыманне, ператрус, адміністрацыйны пераслед, штраф | Полацк | Віктар Стукаў | Сябра ГА “БАЖ”, адбыўся ператрус, абвінавачаны ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП), штраф 20 базавых (460 рублёў). |
51 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Зінаіда Цімошак | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Савецкі РАУС |
52 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Алесь Залеўскі | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі |
53 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Станіслаў Івашкевіч | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі |
54 | 25.03.2017 | Затрыманне, арышт 5 сутак | Мінск | Дзяніс Івашын | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, 27.03.2017 пакараны арыштам на 5 сутак за нібыта удзел у несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП). |
55 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Антон Карлінер | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі |
56 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Уладзімір Грыдзін | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Маскоўскі РАУС |
57 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Арцём Шрайбман | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Маскоўскі РАУС |
58 | 25.03.2017 | Затрыманне, арышт 15 сутак | Мінск | Аляксандр Баразенка | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, затрыманы да суда, асуджаны 27.03.2017 за нібыта дробнае хуліганства (арт 17.1 КаАП), на 15 сутак арышту, аб’явіў галадоўку пратэсту. |
59 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Любоў Лунёва | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Заводскі РАУС |
60 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Дзмітрый Буянаў | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Заводскі РАУС |
61 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Захар Шчарбакоў | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі |
62 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Дзмітрый Карэнка | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі |
63 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Ірына Козлік | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Заводскі РАУС |
64 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Дар’я Пуцейка | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Заводскі РАУС |
65 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Ганна Рыбчынская | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Заводскі РАУС |
66 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Андрэй Ляўкоўскі | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Заводскі РАУС |
67 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Генадзь Барбарыч | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Заводскі РАУС |
68 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Ірына Арахоўская | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Заводскі РАУС |
69 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Арцём Гарбацэвіч | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Заводскі РАУС |
70 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Вольга Быкоўская | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі, Першамайскі РАУС |
71 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Ганна Бадзяка | Затрыманне у офісе ПЦ «Вясна» перад акцыяй 25 сакавіка, вызваленыя праз 3 гадзіны, Першамайскі РАУС |
72 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Таццяна Гаўрыльчык | Затрыманне у офісе ПЦ «Вясна» перад акцыяй 25 сакавіка, вызваленыя праз 3 гадзіны, Першамайскі РАУС |
73 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Марыя Радэ | Затрыманне у офісе ПЦ «Вясна» перад акцыяй 25 сакавіка, вызваленыя праз 3 гадзіны, Першамайскі РАУС |
74 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Мікіта Яраш | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі |
75 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Андрэй Дубінін | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі |
76 | 25.03.2017 | Затрыманне | Гомель | Алена Бычкова | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка ў Гомелі, вызвалілі |
77 | 25.03.2017 | Затрыманне | Гомель | Іван Ярывановіч | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка ў Гомелі, вызвалілі |
78 | 25.03.2017 | Затрыманне | Гомель | Алена Германовіч | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка ў Гомелі, вызвалілі |
79 | 25.03.2017 | Затрыманне, папярэджанне пракуратуры | Гомель | Ларыса Шчыракова | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка ў Гомелі. Вынесена пракурорскае папярэджанне за працу без акрэдытацыі. |
80 | 25.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, штраф | Віцебск | Вольга Чайчыц | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі праз 3 гадзіны, суд 11.04.2017 года, пратакол па арт 23.34 КаАП, штраф |
81 | 25.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, штраф | Віцебск | Андрэй Козел | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі праз 3 гадзіны, суд 11.04.2017 года, пратакол па арт 23.34 КаАП, штраф |
82 | 25.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, арышт | Віцебск | Арцём Сізінцаў | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, складзены пратакол па арт 23.34 КаАП, 27.03.2017 асуджаны на 10 сутак арышту. |
83 | 25.03.2017 | Збіццё сілавікамі | Мінск | Вольга Морва | Грамадзянка Францыі, збітая сілавікамі падчас акцыі у Мінску |
84 | 25.03.2017 | Збіццё сілавікамі | Мінск | Кацярына Бахвалава | Збіццё сілавікамі падчас акцыі ў Мінску |
85 | 25.03.2017 | Збіццё сілавікамі | Мінск | Вольга Давыдава | Збіццё сілавікамі падчас акцыі ў Мінску |
86 | 25.03.2017 | Збіццё сілавікамі | Мінск | Ігар Ільяш | Збіццё сілавікамі падчас акцыі ў Мінску |
87 | 25.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Сяргей Казлоўскі | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, вызвалілі |
88 | 25.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Марыя Былавінская | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), чакаецца суд |
89 | 25.03.2017 | Затрыманне, ператрус, адміністрацыйны пераслед, арышт | Мінск | Марына Кастылянчанка | Журналістка, супрацоўнічае з праваабарончымі арганізацыіямі. У кватэры адбыўся ператрус, пасля чаго даставілі ў Савецкі РАУС, склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыі (арт. 23.4), 27.03.2017 асуджана на 15 сутак арышту. |
90 | 25.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, арышт | Мінск | Сяргей Кійко | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, 27.03.2017 асуджаны на 12 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). |
91 | 25.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Аляксандр Хаўкін | Затрыманне падчас акцыі 25 сакавіка, абвінавачаны ва удзеле ў несанкцыянаванай акцыі (23.34 КаАП), выходныя правёў за кратамі, 27.03.2017 суд Ленінскага раёна, штраф 25 базавых (575 рублёў) |
92 | 26.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Аляксей Мінчонак | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
93 | 26.03.2017 | Затрыманне | Мінск | Алесь Залеўскі | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
94 | 26.03.2017 | Затрыманне, арышт 10 сутак | Мінск | Раман Пратасевіч | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка, абвінавачаны ў дробным хуліганстве (арт 17.1), асуджаны на 10 сутак арышту. |
95 | 26.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед | Віцебск | Павел Левінаў | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка, складзены пратакол па арт 23.34 КаАП, асуджаны на 15 сутак арышту. |
96 | 26.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, арышт 15 сутак | Віцебск | Канстанцін Мардзвінцаў | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка, складзены пратакол па арт 23.34 КаАП, 27.03.2017 асуджаны на 15 сутак. |
97 | 26.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, арышт 15 сутак. | Віцебск | Леанід Свецік | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка, складзены пратакол па арт 23.34 КаАП, асуджаны на 15 сутак арышту. |
98 | 26.03.2017 | Затрыманне | Брэст | Андрэй Кухарчык | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
99 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед спынены ў сувязі з адсутрасцю сведак | Бяроза | Тамара Шчапёткіна | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), 4 красавіка міліцыя праінфармавала журналістку, што адміністрацыйны пераслед спынены ў сувяззю з адсутнасцю сведак. |
100 | 26.03.2017 | Затрыманне | Гомель | Алена Германовіч | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
101 | 26.03.2017 | Затрыманне | Бабруйск | Анатоль Санаценка | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
102 | 26.03.2017 | Затрыманне | Бабруйск | Аляксандр Чугуеў | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
103 | 26.03.2017 | Затрыманне | Бабруйск | Святлана Галоўкіна | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
104 | 26.03.2017 | Затрыманне | Бабруйск | Дзмітрый Суслаў | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
105 | 26.03.2017 | Затрыманне | Бабруйск | Андрэй Шобін | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
106 | 26.03.2017 | Затрыманне | Бабруйск | Віктар Масаловіч | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены |
107 | 26.03.2017 | Затрыманне | Бабруйск | Дзяніс Носаў | Затрыманне падчас акцыі 26 сакавіка. Вызвалены, канфіскавана камера і флэш-карты |
108 | 26.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, штраф | Орша | Ігар Казмерчак | Затрыманы для складання пратакола за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 12 сакавіка (арт 23.34 КаАП), 06.04.2017 пакараны судом за удзел у акцыі штрафам 25 базавых (575 рублёў). |
109 | 26.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, штраф | Рэчыца | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ ў Рэчыцы (арт 22.9 КаАП), суд 13.04.2017 аштрафаваў журналістку на 30 базавых велічыняў (690 рублёў) |
110 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Ларыса Шчыракова | Затрыманне побач з домам супрацоўнікамі ДАІ, складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 12.04.2017 пакараў журналістку штрафам у 40 базавых велічыняў (920 рублёў) |
111 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Ларыса Шчыракова | Затрыманне побач з домам супрацоўнікамі ДАІ, складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 12.04.2017 пакараў журналістку штрафам у 40 базавых велічыняў (460 рублёў) (2 пратакол) |
112 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта няяўку ў міліцыю па позве (арт. 23.4 КаАП), суд 1.04.2017 пакараў журналістку штрафам у 0,5 б.в. (11,5 рублёў) |
113 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта няяўку ў міліцыю па позве (арт. 23.4 КаАП), суд 12.04.2017 пакараў журналістку штрафам у 0,5 б.в. (11,5 рублёў) (2 пратакол) |
114 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэнне правілаў добраўпарадквання населеных пунктаў (арт. 21.14 КаАП), штраф 0,5 б.в. (11,5 рублёў). |
115 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл (арт. 15.47 КаАП), чакаецца разгляд на адміністрацыйнай камісіі |
116 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), чакаецца суд |
117 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), чакаецца суд |
118 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), чакаецца суд |
119 | 26.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта незаконнае прысваенне паўнамоцтваў журналіста, самаупраўства (арт. 23.39 КаАП), чакаецца суд |
120 | 29.03.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Барысаў | Сяргей Кавалёў | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), чакаецца суд |
121 | 31.03.2017 | Вобшук | Мінск | «Белсат» | Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у офісе тэлеканала «Белсат» у Мінску, забраная тэхніка |
122 | 31.03.2017 | Вобшук | Мінск | «Белсат» | Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у офісе тэлеканала «Белсат» у Мінску, забраная тэхніка |
123 | 31.03.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Аляксандр Любянчук | Затрыманы падчас вобшуку ў офісе тэлеканала «Белсат», складзены пратакол за быццам бы нецэнзурную лаянку ў Першамайскім РУУСе Мінска (арт 17.1 КаАП), 20.04.2017 пакараны штафам 25 бв (575 рублёў). |
124 | 07.04.2017 | Канфіскацыя тэхнікі | Мінск | Аляксандр Баразенка | Падчас арышту на Акрэсціна супрацоўнікі Першамайскага РУУС наляпілі на тэхніку Баразенкі налепкі з лагатыпам «Белсат» і забралі па спрабе аб выкарыстанні лагатыпа. Справа заведзена па заяве Андрэй Белякова |
125 | 07.04.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Светлагорск | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд Светлагорскага раёна 11.04.2017 пакараў журналіста штрафам 40 бв (920 рублёў) |
126 | 07.04.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Светлагорск | Андрэй Толчын | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд Светлагорскага раёна 11.04.2017 пакараў журналіста штрафам 20 бв (460 рублёў) |
127 | 16.04.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Брэст | Кацярына Бахвалава | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), чакаецца суд |
128 | 19.04.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Пінск | Яўген Меркіс | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд Савецкага раёна Гомеля 19.04.2017 пакараў журналіста штрафам 40 бв (920 рублёў) |
129 | 30.04.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Яўген Меркіс | Затрыманы 30 красавіка недалёка ад дома, абвінавачаны міліцыяй у дробным хуліганстве, да суда пакінуты за кратамі, 2 мая суд Навабеліцкага раёна Гомеля пакараў журналіста штрафам у 5 базавых велічыняў (115 рублёў). |
130 | 01.05.2017 | Затрыманне | Гомель | Марына Драбышэўская | Затрыманая пасля акцыі 1 мая, якую асвятляла. Вызвалена ў той жа дзень |
131 | 01.05.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед | Гомель | Ларыса Шчыракова | Затрыманая пасля акцыі 1 мая, якую асвятляла. Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Суддзя Рэчыцкага раёна Аляксандр Сусла 19 мая пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у 35 базавых велічыняў (805 рублёў) за стрым у інтэрнэт. |
132 | 01.05.2017 | Затрыманне, адміністрацыйны пераслед, арышт | Брэст | Зміцер Гарбуноў | Затрыманы пасля акцыі 1 мая, якую асвятляў. Складзены адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне міліцыі (арт 23.4 КаАП), суд 3 мая пакараў Гарбунова арыштам на 10 сутак. |
133 | 05.05.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Яўген Меркіс | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 5 мая пакараў Меркіса штрафам у 40 базавых велічыняў (920 рублёў). |
134 | 06.05.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 6 мая пакараў штрафам у 30 базавых велічыняў (690 рублёў). |
135 | 06.05.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Кацярына Бахвалава | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 6 мая пакараў штрафам у 45 базавых велічыняў (1035 рублёў). |
136 | 10.05.2017 | Затрыманне | Буда-Кашалёва, Гомельская вобл. | Кастусь Жукоўскі | У Буда-Кашалёве міліцыя заблакавала на дзве гадзіны аўтамабіль журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, які прыехаў у горад здымаць тэлесюжэт. Паводле Жукоўскага, блакаду знялі праз дзве гадзіны, ніякага пратаколу міліцыянты не складалі. |
137 | 12.05.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Дзяржынск | Вольга Чайчыц | Здымачная група затрымана падчас акцыі 18 сакавіка, складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 12 мая пакараў журналістку штрафам у 40 базавых велічыняў (920 рублёў). |
138 | 19.05.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Глыбокае | Зміцер Лупач | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 20 мая пакараў штрафам у 30 базавых велічыняў (690 рублёў). |
139 | 19.05.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Глыбокае | Таццяна Смоткіна | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 20 мая пакараў штрафам у 25 базавых велічыняў (575 рублёў). |
140 | 22.05.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Віцебск | Сяргей Русецкі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 22 мая пакараў штрафам у 20 базавых велічыняў (460 рублёў). |
141 | 22.05.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гродна | Павел Мажэйка | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 23 мая пакараў штрафам у 23 базавых велічыняў (529 рублёў). |
142 | 30.06.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Магілёў | Уладзімір Лапцэвіч | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 23 мая пакараў штрафам у 45 базавых велічыняў (1035 рублёў). |
143 | 10.07.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Светлагорск | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд Светлагорскага раёна 10 ліпеня пакараў штрафам у 50 базавых велічыняў (1150 рублёў). |
144 | 06.06.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мозыр | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд Мазырскага раёна 6 чэрвеня пакараў штрафам у 50 базавых велічыняў (1 150 рублёў). |
145 | 15.06.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | памежны пераход Новая Гута | Кастусь Жукоўскі | Намеснік начальніка Гомельскай мытні Васіль Чайкоўскі прызнаў Жукоўскага вінаватым у незаконным фатаграфаванні на тэрыторыі памежнага пераходу «Новая Гута» і аштрафаваў паводле артыкула 23.32 — 1 150 рублёў. |
146 | 11.07.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд Светлагорскага раёна 11 ліпеня пакараў штрафам у 50 базавых велічыняў (1 150 рублёў). |
147 | 21.07.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Мінск | Аляксандр Баразенка | Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС Першамайскага раёну Мінску склаў пратакол на аператара «Белсату» «за парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» (артыкул 9.21КаАП). |
148 | 21.07.2017 | Затрыманне, прымяненне гвалту, адміністрацыйны пераслед, штраф, пазбаўленне правоў кіроўцы | Гомель | Кастусь Жукоўскі | Пасля суду над блогерам Філіповічам журналіста затрымалі ў горадзе супрацоўнікі ДАІ, прыкавалі кайданкамі да дрэва, склалі адразу два адміністрацыйныя пратаколы — за непадпарадкаванне і абразу супрацоўнікаў ДАІ. Журналіст аштрафаваны на 21 базавую велічыню (483 рублі) і пазбаўлены правоў кіроўцы на 1 год. |
149 | 24.07.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), 9 жніўня суддзя Гомельскага раёна Андрэй Сусла пакараў Ларысу Шчыракову за супрацу з «Белсатам» без акрэдытацыі (парушэнне артыкула 22.9 КаАП) штрафам у памеры 35 базавых велічыняў — 805 рублёў. |
150 | 27.07.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Ліда | Станіслаў Івашкевіч | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), 24.08.2017 — штраф 20 бв. |
151 | 04.08.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Буда-Кашалёва | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд Буда-Кашалёўскага раёна 10 жніўня пакараў штрафам у 35 базавых велічыняў (805 рублёў). |
152 | 08.08.2017 | Напад | Зялёныя Лукі, Гомельская вобласць | Кастусь Жукоўскі | Ля свінакомплексу побач з вёскай Зялёныя Лукі Гомельскага раёна на журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына напаў невядомы ў цывільным з садовым апырсквальнікам за плячыма і абдаў з распыляльніка невядомым аэразолем. Журналісты атрымалі апёкі, на нападніка складзены пратакол. |
153 | 08.08.2017 | Напад | Зялёныя Лукі, Гомельская вобласць | Андрэй Толчын | Ля свінакомплексу побач з вёскай Зялёныя Лукі Гомельскага раёна на журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына напаў невядомы ў цывільным з садовым апырсквальнікам за плячыма і абдаў з распыляльніка невядомым аэразолем. Журналісты атрымалі апёкі, на нападніка складзены пратакол. |
154 | 12.08.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Кацярына Бахвалава | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў штрафам у 50 базавых велічынь (1 150 рублёў). |
155 | 12.08.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Марыя Арцыбашава | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў штрафам у 35 базавых велічынь (805 рублёў) |
156 | 12.08.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Алесь Сіліч | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў штрафам у 35 базавых велічынь (805 рублёў) |
157 | 12.08.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Сяргей Кавалёў | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў штрафам у 50 базавых велічынь (1 150 рублёў). |
158 | 25.08.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Магілёў | Аліна Скрэбунова | Кастрычніцкі РАУС Магілёва завёў адміністрацыйную справу на фрылансерку за незаконны выраб прадукцыі СМІ (сюжэт на тэлеканале «Белсат»). 7 верасня суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Магілёва Наталля Ясенка вынесла пастанову аб пакаранні Скрэбуновай штрафам у памеры 20 базавых велічынь (460 рублёў) |
159 | 08.09.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Марына Драбышэўская | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) — асвятляла сустрэчу з Алексіевіч. |
160 | 08.09.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Марына Драбышэўская | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) |
161 | 18.09.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Добруш | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) |
162 | 18.09.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Жлобін | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) |
163 | 18.09.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Суд 03.10.2017 прызнаў вінаватым, пакараў штрафам у 50 базавых велічынь (1 150 рублёў). |
164 | 04.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Суд Гомельскага раёна 4 кастрычніка пакараў штрафам у 35 базавых велічыняў (805 рублёў). |
165 | 18.09.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Гомель | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Чыгуначнага раёна Гомеля 4 кастрычніка разгледзеў адміністрацыйную справу. Справа накіраваная на дапрацоўку ва УУС Гомельскага аблвыканкама. |
166 | 03.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Мінск | Любоў Лунёва | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 03.10.2017 пакараў штрафам у 30 базавых велічынь (690 рублёў) |
167 | 03.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Мінск | Зміцер Краўчук | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд 03.10.2017 пакараў штрафам у 30 базавых велічынь (690 рублёў) |
168 | 27.09.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Петрыкаў | Кастусь Жукоўскі | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд Петрыкаўскага раёна 27.09.2017 пакараў штрафам у 40 базавых велічынь (920 рублёў) |
169 | 27.09.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Петрыкаў | Андрэй Толчын | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП), суд Петрыкаўскага раёна 27.09.2017 пакараў штрафам у 40 базавых велічынь (920 рублёў) |
170 | 06.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Глыбокае | Зміцер Лупач | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Суд Глыбоцкага раёна пакараў штрафам у 30 базавых велічынь (690 рублёў). |
171 | 10.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Аляксандр Баразенка | Суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў вінаватым у парушэнні арт. 9.21 КаАП Беларусі — парушэнне аўтарскага права на гандлёвы знак «Белсат». Суд пакараў штрафам на 40 базавых велічынь (920 рублёў), таксама прызначаная канфіскацыя тэхнікі, якую забралі ў самога Баразенкі і на офісах тэлеканала ў сакавіку 2017 года. |
172 | 04.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед | Петрыкаў | Ларыса Шчыракова | Складзены адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП). Суд Петрыкаўскага раёна прызнаў вінаватай журналістку Шчыракову і пакараў штрафам у 30 базавых велічынь (690 рублёў) за здымкі візіту лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч у Капаткевічы на яе малую радзіму. |
173 | 14.10.2017 | Затрыманне, збіццё ў міліцыі | Мінск | Ірына Арахоўская | АМАП уварваўся на канцэрт у прастору «210 METROV», затрыманыя дастаўлены ў міліцыю і збітыя. «Пачалі крычаць, усіх класьці на падлогу тварам уніз. Тых, хто быў бліжэй да дзьвярэй, білі нагамі. Я таксама там была. Кагосьці моцна зьбівалі. Я дык не зразумела, як трэба легчы. Прысела спачатку з тэлефонам, ён у мяне стаў выбіваць тэлефон, крычаць „пакладзіся нармальна“. А я не разумела, як „нармальна“, таму можа мне і дасталося». |
174 | 19.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Ларыса Шчыракова | Штраф за несанкцыянаваны пікет ( частка 3, артыкула 23.34 КаАП) — 25 б.в. (575 рублёў) . Пікетам суд прызнаў таблічку на шыі журналісткі з надпісам «Я — нячэсны журналіст». |
175 | 20.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Валерыя Ўласік | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 30 б. в. (690 рублёў). Суд Ленінскага раёна Мінска. |
176 | 30.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Вольга Чайчыц | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 45 б. в. (1 035 рублёў). Суд Кастрычніцкага раёна Мінска. |
177 | 30.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Андрэй Козел | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 45 б. в. (1 035 рублёў). Суд Кастрычніцкага раёна Мінска. |
178 | 30.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Ганна Аземша | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 25 б. в. (575 рублёў). Суд Кастрычніцкага раёна Мінска. |
179 | 30.10.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Аляксандр Баразенка | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 25 б. в. (575 рублёў). Суд Кастрычніцкага раёна Мінска. |
180 | 03.11.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Калінкавічы | Кастусь Жукоўскі | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 40 б. в. (920 рублёў). Суд Калінкавічскага раёна. |
181 | 03.11.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Калінкавічы | Андрэй Толчын | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 40 б. в. (920 рублёў). Суд Калінкавічскага раёна. |
182 | 09.11.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Глыбокае | Зміцер Лупач | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 35 б. в. (805 рублёў). Суд Глыбоцкага раёна. |
183 | 14.11.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Магілёў | Аліна Скрэбунова | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 30 б. в. (690 рублёў). Суд Ленінскага райсуда Магілёва. |
184 | 15.11.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Кобрын | Тамара Шчапёткіна | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 25 б. в. (575 рублёў). Суд Кобрынскага раёна. |
185 | 29.11.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Кастусь Жукоўскі | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 30 б. в. (690 рублёў). |
186 | 30.11.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Гомель | Андрэй Толчын | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 25 б. в. (575 рублёў). |
187 | 04.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Любоў Лунёва | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 40 б. в. (920 рублёў). Суд Савецкага раёна Мінска. |
188 | 04.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Зміцер Краўчук | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 40 б. в. (920 рублёў). Суд Савецкага раёна Мінска. |
189 | 06.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Дзяржынск | Андрэй Козел | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 30 б. в. (690 рублёў). Суд Дзяржынскага раёна. |
190 | 06.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Дзяржынск | Вольга Чайчыц | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 30 б. в. (690 рублёў). Суд Дзяржынскага раёна. |
191 | 08.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Андрэй Козел | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 30 б. в. (690 рублёў). Суд Мінска. Суддзя Дзмітрый Цыкал. |
192 | 08.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Вольга Чайчыц | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 30 б. в. (690 рублёў). Суд Мінска. Суддзя Анастасія Папко. |
193 | 08.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Вольга Чайчыц | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 40 б. в. (920 рублёў). Суд Мінска. Суддзя Дзмітрый Астапенка. |
194 | 18.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Вольга Чайчыц | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 35 б. в. (805 рублёў). Суд Мінска. Суддзя Іван Касцян. |
195 | 18.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Мінск | Сяргей Кавалёў | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 35 б. в. (805 рублёў). Суд Мінска. Суддзя Іван Касцян. |
196 | 27.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Докшыцы | Зміцер Лупач | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 40 б. в. (920 рублёў). Суд Докшыцкага раёна. Суддзя Вячаслаў Елісеенка. |
197 | 27.12.2017 | Адміністрацыйны пераслед, штраф | Докшыцы | Таццяна Смоткіна | Адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ (арт 22.9 КаАП) і штраф 25 б. в. (575 рублёў). Суд Докшыцкага раёна. Суддзя Вячаслаў Елісеенка. |
Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП 2014–2017 гг.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Вызвалілі дзвюх іранскіх журналістак, якія раней былі асуджаныя на вялікія тэрміны
16.01.2024
Каманда Нехта запусціла свой сайт. На ім пакуль няма беларускай павесткі
06.03.2024
Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук
31.07.2024
«Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве
06.03.2024