Віншуем з Сусветным днём свабоды прэсы!
Дарагія калегі, сябры!
Віншуем вас з Сусветным днём свабоды прэсы! Выказваем самыя шчырыя словы падтрымкі і падзякі кожнаму з калегаў, якія захоўваюць вернасць прынцыпам прафесійнай і сумленнай журналістыкі.
Сёлета беларускія журналісты ўжо больш за 130 раз траплялі пад пераслед уладаў: затрыманні, арышты, ператрусы, адміністрацыйныя справы, судовыя выракі.
Але мы спадзяемся, што ніякі пераслед не прымусіць нас адмовіцца ад самага галоўнага — прафесійнай журналісцкай працы.
Сёння мы адзначаем гэтае свята разам з журналістамі ўсяго свету. Гэты дзень дае нам магчымасць адчуць сябе часткай міжнароднай журналісцкай супольнасці.
Трымаемся праўды!
3 мая ГА «БАЖ» па традыцыі абвесціць імёны лаўрэатаў штогадовага творчага конкурсу «Вольнае слова». Цырымонія распачнецца а 14 гадзіне ў сталічнай Галерэі «Ў».
Трансляцыю цырымоніі глядзіце на нашым сайце а 14‑й!
Таксама сёння ў Мінску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы пераможцаў міжнароднага конкурсу World Press Photo 2017.
Цырымонію адкрыцця таксама глядзіце на нашым сайце а 17 гадзіне!
Цыкл матэрыялаў «Свабода слова змяняе жыццё»