• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Два гады пазбаўлення волі і гіганцкі штраф у 120 тысяч рублёў за «супрацоўніцтва» з «Белсатам»

    Мінскі гарадскі суд 19 красавіка 2024 года вынес прысуд Анастасіі Мацяш — паводле сцвярджэння суда, супрацоўніцы тэлеканала «Белсат», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Суддзя: Святлана Макарэвіч.

    Фота са старонкі Анастасіі Мацяш у інтэрнэце

    Паводле прысуду, Анастасія Мацяш з чэрвеня 2021 года да лістапада 2023 года, «з’яўляючыся моўным кансультантам Польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «Белсат tv Bel­sat», неаднаразова на загад кіраўніцтва «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання «Белсат» для экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам стварэння і распаўсюджвання з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт, а таксама выконвала іншыя даручэнні па ўказанні кіраўніцтва «Белсат».

    За ўдзел у «экстрэмісцкай дзейнасці» Мацяш нібыта атрымала «злачынны даход» у суме 40 000 польскіх злотых, 12 258 даляраў і 8575 еўра.

    Прысудам суда Анастасія Мацяш прызнаная ўдзельніцай «экстрэмісцкага фарміравання».

    Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 500 базавых велічынь, гэта значыць 20 000 рублёў. У яе таксама канфіскаваныя асабісты камп’ютар і мабільны тэлефон. 

    Таксама з яе спагнана 102 415 рублёў і 12 капеек «у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам».

    Прысуд у законную сілу не ўступіў і, магчыма, будзе абскарджаны.

    Сваю віну ў абвінавачванні Анастасія Мацяш не прызнала.

    Увесь дадзены тэкст напісаны паводле выраку Мінскага гарадскога суда — БАЖ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці