• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вадкасць мела рэзкі пах». Затрымалі журналістаў, што пісалі пра выбух на ЦКК. Што вядома?

    Чарговае медыя ў Беларусі сутыкнулася з ціскам з боку сілавікоў. Паведамляецца пра затрыманне журналістаў светлагорскага выдання «Ранак», якія тыдзень таму асвятлялі выбух на мясцовым заводзе, калі загінулі трое работнікаў. Што паведамлялі журналісты з месца падзеяў, і чаму ўлады так рэагуюць на інфармацыю, у якой, як падаецца, не было ніякай палітыкі? Піша «Белсат».

    Раніцай 12 чэрвеня стала вядома, што ў Светлагорску затрыманыя 8 працаўнікоў мясцовага парталу «Ранак». Як паведамляе «Гомельская Вясна», дакладная прычына затрымання невядомая. Ёсць інфармацыя, што затрыманнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК і журналістаў сёння будуць судзіць паводле арт. 19.11 КоАП.

    Паводле крыніцы, працаўнікоў медыя затрымалі нібыта за падпіску на суполку «Светлік. Светлагорск» у «Аднакласніках» (не ўнесеная ў спіс «экстрэмісцкіх»). Але сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце (ЦКК), які здарыўся 7 чэрвеня і ў якім загінулі трое чалавек.

    Затрыманых клічуць Андрэй Ліпскі, Павел Рабко, Марына Бычкоўская, Крысціна (прозвішча невядомае) і яшчэ адна жанчына, якую адпусцілі праз цяжарнасць. Таксама паведамляецца, што кіраўніка тэлеканалу выклікалі ў райвыканкам.

    У звязаным з выданнем рэкламным агенцтве, тэлефоны якога адзіныя прадстаўленыя на сайце «Ранку», чытачам кажуць, што працягваюць працаваць, але інфармацыю пра затрыманне журналістаў каментаваць адмаўляюцца, бо «не ў курсе».

    Што «Ранак» пісаў пра выбух

    «Ранак» быў адным з першых, хто паведаміў пра выбух на Светлагорскім ЦКК. Адбылося гэта тады, калі ніякай афіцыйнай інфармацыі яшчэ не было. Выданне адзначала, што «з тэрыторыі выцякае нейкая вадкасць, каб спыніць уцечку, засыпаюць пілавіннем». Яны публікавалі відэа ад сваіх падпісчыкаў, якія чулі выбух амаль ува ўсіх раёнах гораду, і самі адправіліся на месца здарэння.

    «Па асфальце праз прахадную выцякала карычневая вадкасць, якая збіралася ў лужыне на праезнай частцы Заводскай. Паводле нашага карэспандэнта, вадкасць мела рэзкі едкі пах. Пасля высветлілася, што гэта «чорны шчолак» – сумесь з лігніну (арганічнае рэчыва з раслінных клетак), шчолачы і розны соляў (карбанат, хларыд, сульфат, сульфід, гідрасульфід) натрыю. Гэтая сумесь утвараецца пасля першага варэння цэлюлозы і адрозніваецца таксічнасцю – калі ёю надыхацца, а тым больш калі яна трапіць на скуру, магчымыя апёкі. Увогуле, не самая бяспечная жыжа. Неўзабаве да прахадной прыгналі цяжкавік з пілавіннем і рабочыя пачалі засыпаць ім дарогу, каб перагарадзіць шлях струменю і спыніць уцечку шчолаку», – паведамляў у сваім аглядзе Андрэй Ліпскі, які ёсць у спісе затрыманых.

    Пасля выданне не толькі публікавала афіцыйныя звесткі, часам даволі супярэчлівыя, але і давала слова сваім крыніцам з заводу – то бок якасна выконвала журналісцкую працу.

    «Тое, што вылілася за тэрыторыю, змылі ў траву. Там няшмат было, не думаю, што будуць сурʼёзныя нейкія наступствы. На тэрыторыі больш разліта, месцамі не прайсці. Частка сцёку пайшла ў ліўнеўку», – казала крыніца выдання.

    Каментавалі крыніцы і працу следчых:

    «Усё там [на месцы аварыі] абгароджана, нікога старонніх не пускаюць. Нашыя працаўнікі ўчора тамака толькі дапамагалі смецце выносіць: ізаляцыю, кавалкі металу. Ну, і фрагменты целаў у поліэтыленавых пакетах. Гэта, вядома, жах…»

    «Раней было хоць трошкі, але да законаў»

    У каментары «Белсату» намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі назваў затрыманні ў Светлагорску «чарговым выпадкам пераследу медыяў». На ягоную думку, рэпрэсіі сапраўды могуць быць звязаныя з асвятленнем выбуху на ЦКК.

    «Гэта працяг працы беларускай рэпрэсіўнай машыны. Як толькі ўлады бачаць, што хтосьці запісаў штосьці без яе ведання, асабліва такое адчувальнае, як гэты выбух, яны стараюцца проста зачысціць журналістаў, не разбіраючы, хто там і што яны рабілі да гэтага. Проста спляжыць катком», – адзначыў Гарэцкі.

    У сваю чаргу аналітык «Media IQ» Паўлюк Быкоўскі заявіў, што журналісты «Ранку» як мясцовыя жыхары заўсёды лепей ведаюць, што адбываецца на месцы, «нават незалежна ад таго, ці хадзілі яны на гэты камбінат, ці рабілі нейкі матэрыял адтуль».

    «Дыстанцыя паміж імі і падзеяй не такая і вялікая. Не так складана знайсці крыніцу інфармацыі», – адзначыў медыяэксперт.

    Паводле яго, улады Беларусі заўсёды «хваравіта ставіліся» да збору і распаўсюду незалежнай інфармацыі:

    «Проста раней была мяжа, якой яны пераходзіць не маглі, бо тады яшчэ было хоць трошкі, але да законаў. Зараз ужо такога абмежавання няма для іх. Таму праца журналістаў у Беларусі робіцца яшчэ больш небяспечнай».

    Тым не менш, адзначае Быкоўскі, у Беларусі працягваюць працаваць журналісты. Некаторыя выданні «пачалі вельмі абачліва кранаць палітычныя тэмы», хоць «ім можа прыляцець і за былыя заслугі». Ёсць выданні, каго змена рэдакцыйнай палітыкі не выратавала. Ёсць і тыя, хто захоўвае сваю ранейшую рэдакцыйную палітыку, «але гэта хутчэй выключэнне з правілаў».

    І хоць сітуацыя з аднаго боку выглядае безнадзейнай, «мы бачым, што людзі знаходзяць у сабе сілы і працягваюць працаваць», падкрэсліў медыяэксперт.

    Прыватныя медыі з назвай «Ранак» існуюць у Светлагорску каля 30 гадоў. Першы нумар прыватнага друкаванага выдання «Ранак-плюс» быў звярстаны ў снежні 1994 года. Таксама ў 1990-ыя быў запушчаны і мясцовы тэлеканал «Ранак». З 2019 года газета спыніла сваё існаванне, а ў «Ранак-медыя» засяродзіліся на ўласным інтэрнэт-партале і развіцці тэлеканалу «Ранак Рэклама».

    Чытайце яшчэ:

    Манипулирование и другие фокусы: как пропаганда редактирует реальность. Рассказывает Анна Мирочник

    «Я нават не заўважыла, як стала прычынай усіх мужавых няшчасцяў». Калегі расказалі аб сямейных праблемах у міграцыі

    Затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці