• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Усё, што трапляла ў аб’ектыў, станавілася шэдэўрам. Памёр вядомы фатограф Анатоль Кляшчук

    Хто ж не памятае фотазамалёўкі Анатоля Кляшчука на першай паласе «Звязды»! Куточак прыроды праз лірычныя здымкі нібыта трапляў у самае сэрца чытача (ці, хутчэй, гледача). Фатограф, фотарэпартажнік, фотамастак… Учора стала вядома, што яго сэрца перастала біцца, але засталася яго спадчына ў шматлікіх плёнках, кадрах, кнігах.

    Фатаграфіяй Анатоль Кляшчук пачаў займацца ў юнацтве з лёгкай рукі бацькі. Вось як ён сам успамінаў у адным з інтэрв’ю:

    — Бацька фотаапарат бярог і не заўсёды нам дазваляў да яго дакранацца. Я запісаўся ў школьны гурток. Фатаграфаваў школьныя паходы, розных катоў, сабак… Аматары тады адну-дзве плёнкі ў год здымалі. Даставалі фотаапарат, калі суседзі збяруцца або сваякі прыедуць. Калектыўны здымак — абавязковы атрыбут такіх сустрэч. Неяк на 8 Сакавіка мы пайшлі ўсёй сям’ёй з горкі катацца. Дабірацца праз поле трэба было. Зірнулі і ахнулі: на полі два ласі стаялі. Бацька адразу ж пабег да іх. Яго фатаграфіі потым у мясцовай слуцкай газеце надрукавалі. Гэта было падзеяй.

    Пасля арміі гэта стала ўжо больш сур’ёзнай, прафесійнай справай. Падчас вучобы на журфаке здымаў нястрымна, усе выходныя напралёт. Тады пашчасціла набыць дэфіцытны «Зенит‑Е» за сто рублёў. Вялікія грошы! Але джынсы ці фотаапарат — пытанне так не стаяла.

    А далей натуру было ўжо не стрымаць. Шырокаму чытачу маглі запомніцца фотаздымкі паводкі на Палессі. Анатоль Кляшчук у першы ж год пасля катастрофы ў Чарнобылі здымаў наступствы трагедыі.

    — Я пачынаў размаўляць з людзьмі, міжволі пранікаўся іх крыўдамі, праблемамі, — расказваў фатограф. — Наўрад ці яны думалі, што я чымсьці дапамагу. Проста прыглядаліся. Яны былі хворыя, многія прыехалі ў Мінск з глухіх вёсак, і не заўсёды нават сваякі маглі іх наведаць. Не ведаю, напэўна, мне давяралі… Часам трэба было адчуць, калі трэба было сысці.

    Пасля Анатоль Кляшчук пайшоў у глыбінку. Вясковыя краявіды, простыя людзі, прырода. Усё, што трапляла ў яго аб’ектыў, станавілася самастойным творам. Глыбіня бачання не патрабавала тлумачэнняў, але ж фатограф таксама запомніўся публіцыстыкай. 

    У яго выйшла некалькі кніг, ён стаў аўтарам больш за трыццаці персанальных выстаў і альбомаў — «Пад небам Беларусі», «Чарнобыль», «Чарнобыль 1986—2006. Жыць з трагедыяй», «Беларусь. Зямля песняроў», «Карагод беларускіх абрадаў», ряда серий фотографий «Кавалеры ордэнаў Салдацкай славы», «Праведнікі Народаў Свету», «Гарманісты» і інш.

    — Кляшчук па-новаму нам адкрыў свет нашых мястэчкаў, па-новаму паказаў мой родны Давыд-Гарадок, які ён палюбіў і напрацягу многіх дзесяцігоддзяў здымаў яго адметныя дамы з сонцамі на шчытах хат, лодкі-дубы, майстроў цікетачнага жывапісу, свята Конікі. Пазней многія з гэтых фотаздымкаў узбагацілі альбом, прысвечаны Давыд-Гарадку, які ён стварыў разам са сваім сябрам, паэтам Леанідам Дранько-Майсюком, — піша ў Face­book пісьменнік Васіль Дранько-Майсюк.

    Кажуць, апошнім часам ён хварэў. Але ж да самага апошняга часу на старонках «Звязды выходзілі» фотаздымкі Анатоля Кляшчука. Беларускамоўнай газеты, якой ён заставаўся адданым на працягу дзесяцігоддзяў. Фатографу было 65 гадоў.

    Развітанне з Анатолем Кляшчуком адбудзецца ў Мінску 6 верасня з 10 па 12 гадзіну па адрасе вуліца Сямашкі 8, корпус 8, у вялікай зале.

    Чытайце яшчэ:

    «Зіна, стой, сёння наш дзень!» Успаміны легендарнай дыктаркі беларускага тэлебачання

    «Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

    Пускалі ў хату, частавалі, дзяліліся тэкстамі замоў. Фатограф Сяргей Лескець выдаў кнігу пра шаптух, якіх здымаў 9 гадоў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці