• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Урад прыняў пастанову аб фінансаванні дзяржаўных выданняў у 2024 годзе

    За кошт дзяржаўнага бюджэту ў наступным годзе будзе выходзіць 21 друкаваны сродак масавай інфармацыі. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 914. Дакумент быў падпісаны 20 снежня і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

    Што паказальна, пералік перыядычных выданняў, якія існуюць за грошы падаткаплацельшчыкаў, паўтараецца з года ў год і амаль не змяняецца. У 2023 годзе ў адпаведнасці з рашэннем Саўміна (пастанова № 730 ад 25 кастрычніка 2022 г.) дзяржаўнай фінансавай падтрымкай карысталіся тыя самыя СМІ.

    У 2024 годзе ізноў будуць прафінансаваныя з дзяржаўнага бюджэту часопісы і газеты:

    •  «Алеся»,

    • «Беларускі гістарычны часопіс»,

    • «Бярозка»,

    • «Вместе!»,

    • «Вясёлка»,

    • «Журнал специального назначения»,

    • «Звязда» (дадаткі «ЧЫРВОНКА Чырвоная змена», «Мясцовае самакіраванне»),

    • «Знамя юности»,

    • «Зорька»,

    • «Літаратура і мастацтва»,

    • «Маладосць»,

    • «Мастацтва»,

    • «Народная асвета»,

    • «Народная газета»,

    • «Нёман»,

    • «Полымя»,

    • «Родная прырода»,

    • «Рэспубліка»,

    • «СБ. Беларусь сегодня»,

    • «Сельская газета»,

    • «Спортивная панорама».

    Сярод абраных на атрыманне дзярждатацый, некалькі газет, якія ўваходзяць у медыяхолдынг «Издательский дом «Беларусь сегодня». Гэта ўласна «СБ. Беларусь сегодня» (раней — «Советская Белоруссия»), а таксама газеты «Рэспубліка», «Сельская газета», «Народная газета», «Знамя юности». Цікава, што сем гадоў таму Лілія Ананіч, якая ўзначальвала Міністэрства інфармацыі, заяўляла пра тое, што гэты медыяхолдынг не патрабуе ўлівання дзяржаўных сродкаў, і што газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Сельская газета», «Рэспублiка», «Народная газета», «Звязда» — гэта «самаакупныя рэнтабельныя выданні, бо ў іх сканцэнтраваны і рэкламны, і арганізацыйна-творчы рэсурс, і ўпарадкаваны рэдакцыйны працэс».

    Чытайце яшчэ:

    Палітзняволенага Ігара Лосіка залічылі ў «даўжнікі па аліментах»

    Аляксей Бацюкоў пакінуў Беларусь. Ён падазраваны па крымінальнай справе за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»

    Памёр відэааператар Сяргей Чырык

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці