• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр відэааператар Сяргей Чырык

    Памёр відэааператар Сяргей Чырык, паведаміў у фэйсбуку палітык і грамадскі актывіст Сяргей Марцалеў. Гэта адбылося 15 снежня. Сяргею Чырыку было 64 гады. 

    «Усе, хто ў 90‑я меў дачыненне да палітыкі ці СМІ, памятаюць чалавека з прафесійнай камерай. У яго захаваўся ўнікальны архіў пра тыя няпростыя для Беларусі часы. Вечная памяць Сяргею. Хай і пішу гэта запознена», — напісаў Марцалеў.

    «Ён быў сапраўдным летапісцам падзеяў нашага часу. Жыццё было не надта справядлівым да яго. У Сяргея багаты архіў. Далёка не ўсё ён паспеў перавесці на цыфру», — напісала ў Face­book журналістка Любоў Лунёва. «Усё мог знайсці, столькі памятаў пра тыя падзеі. Светлую памяць пра сябе пакінуў у фота- і відэаздымках. Колькі ён мог распавесці! Колькі народу яго ведае! Як жа гэта несправядліва».

    Сяргей Чырык не меў адмысловай адукацыі відэааператара, але зняў сотні рознафарматных стужак з хронікай знакавых падзеяў найноўшай гісторыі Беларусі. Утварэнне БНФ, першыя святкаванні Дня Волі, Дзядоў, Дня вайсковай славы, курапацкія і чарнобыльскія шэсці, пратэсты мінскіх рабочых і візіт Біла Клінтана — усё адлюстравалася на ягоных стужках, піша «Наша Ніва».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці