• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволенага Ігара Лосіка залічылі ў «даўжнікі па аліментах»

    Аддзел прымусовага выканання Баранавіцкага раёна і Баранавічаў даслаў вязню, які ўжо тры з паловай гады знаходзіцца за кратамі, позву з патрабаваннем з’явіцца для разбіральніцтва.

    У позве Ігар Лосік названы «даўжніком», якому трэба неадкладна звязацца з судовым выканаўцам. Бо ён, паводле дакумента за подпісам судовага выканаўцы Кацярыны Века, заабавязаны плаціць «выдаткі на ўтрыманьне дзіцяці, кіруючыся артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выканаўчай вытворчасці». І «ў выпадку няяўкі да судовага выканаўцы без важкай прычыны Ігара Лосіка могуць прыцягнуць да адказнасці паводле артыкула 25.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях», паведамляе «Радыё Свабода».  

    Паводле выдання, гэта ўжо не першая позва, якая прыходзіць на імя Ігара Лосіка з суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, а таксама з раённага аддзела прымусовага пакарання. Пры гэтым  чатырохгадовай дачкой журналіста і блогера апякуюцца бацькі ягонай жонкі Дар’і, таксама палітзняволенай, і яны адмовіліся ад дзяржаўнай дапамогі на ўтрыманне дзіцяці.

    Кансультант «Радыё Свабода» і адміністратар Telegram-канала «Беларусь головного мозга» Ігар Лосік быў асуджаны па так званай «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму. Суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля прызнаў яго вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці «ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў», здзейсненым групай асоб (ч. 3 арт. 130 КК) і ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК). Ігар Лосік адбывае прыгавор у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.

    Яго жонку Дар’ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка 2022 года пасля ператрусу ў яе кватэры ў Баранавічах. Маці чатырохгадовай дачкі адвезлі ў Брэст і змясцілі ў СІЗА‑7, а пазней выставілі  абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв’ю Дар’і пра мужа тэлеканалу «Белсат», прызнанаму беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем». Сёлета 19 студзеня суддзя Брэсцкага абласнога суда Мікалай Грыгаровіч асудзіў Дар’ю Лосік да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Чытайце яшчэ:

    Аляксей Бацюкоў пакінуў Беларусь. Ён падазраваны па крымінальнай справе за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»

    Віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава накіравалі адбываць тэрмін зняволення ў папраўчую калонію № 15

    Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага не выпусцілі пасля 10 сутак

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці