У Оршы будуць судзіць Галіну Абакунчык і Кацярыну Бахвалаву. Ноч яны правядуць за кратамі
Супраць незалежных журналістак Галіны Абакунчык і Кацярыны Бахвалавай складзены адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Да суда яны застануцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Нагадаем, што журналісткі асвятлялі нядзельную акцыю пратэсту ў Оршы і былі затрыманыя пасля яе завяршэння. Галіна Абакунчык мела пры сабе афіцыйную акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі ў якасці карэспандэнта “Радыё Свабода”.
Пасля затрымання міліцыянты доўгі час вялі разбіральніцтва і ўрэшце рэшт склалі на карэспандэнтак адміністрацыйныя пратаколы. Паводле супрацоўнікаў міліцыі, да суда журналісткі застануцца за кратамі.
Суд Аршанскага раёна і г. Орша знаходзіцца па адрасе: вул.Савецкая, 5.
У які час дакладна пачнуцца судовыя працэсы невядома, сам суд працуе ад 9 гадзіны раніцы.