• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У лістах з‑за кратаў Андрэй Кузнечык разважае пра беларускія СМІ і пра тое, як сніць Мінск

    Палітзняволены журналіст «Радыё Свабода» ўжо год знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі № 1, дзе адбывае пакаранне, прысуджанае за нібыта стварэнне экстрэмісцкага фарміравання.

    У лістах, якія атрымліваюць родныя, Андрэй піша пра тое, што шмат чытае – прачытаў ужо амаль сотню кніг. Таксама ён выпісвае шмат перыёдыкі, шукае там цікавую для сябе інфармацыю.   

    Ён адзначае, што нешта цікавае стала пракідацца ў «Вячэрнім Мінску», прыкладам, артыкул пра адметны кабінет геаграфіі ў 109‑й школе.

    «Часам бываюць цікавыя нумары, але найчасцей пуставатыя», — піша Андрэй Кузнечык. Ён просіць, каб сваякі напісалі яму загалоўкі якога-кольвек нумара газеты «Минский курьер». Спадзяецца, «мо, там яшчэ цікавей». Просіць таксама паглядзець для яго «Транспортный вестник».

    Як часта бывае, у лістах Андрэй зноў пераказвае свае сны пра волю: «Адзін з іх быў рэалістычны. Там я сядаў у метро «Шабаны», доўга стаяў у чарзе да касы, потым там яшчэ кешкаўся, бо грошы памяняліся. Потым дома задуменна разважаў, што вось так доўга думаў, як яно і калі будзе, і вось яно ўжо і наступіла — я дома, і рэфлексую над першымі хвілінамі доўгачаканага стану ў філасофскім настроі».

    Палітвязень знаходзіцца за кратамі з 25 лістапада 2021 г.. У ягонай кватэры адбыўся ператрус,  сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода». На наступны дзень Андрэя Кузнечыка асудзілі судом Заводскага раёну Мінска на 10 сутак па адміністрацыйнай справе, аднак 5 снежня на волю не выйшаў і быў зноў асуджаны тым жа судом яшчэ на 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі.

    23 снежня сваякам я паведамілі, што супраць яго распачата завялі крымінальная справа, і затрыманага перавялі  на «Валадарку» — у СІЗА‑1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. У сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома, што Андрэя перавялі ў Магілёўскі СІЗА.  11 студзеня 2022г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Андрэя Кузнечыка палітычным зняволеным.

    8 чэрвеня 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе журналіста-фрылансера асудзілі паводле ч. 1 арт. 361–1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Суддзя Ігар Шведаў  прызначыў  Андрэю Кузнечыку пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў.

    1‑га верасня 2022 г. Андрэй быў этапаваны ў наваполацкую калонію № 1.  МУС уключыў Андрэя ў спіс асобаў, датычных да «экстрэмісцкай» дзейнасці.

    Чытайце яшчэ:

    Той выпадак, калі газета выратавала тысячы жыццяў. У якім стане цяпер украінская журналістыка

    У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

    «Ён мне нагадваў Маленькага прынца — вечнага вандроўніка, які шукаў схаваныя сэнсы рэчаў і ўласнага жыцця». Мікалаю Дзядку — 35

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці