У «экстрэмісцкі пералік» дадалі сюжэты «Белсата» пра Полк Каліноўскага і ролю Лукашэнкі ў вайне ва Украіне
Міністэрства інфармацыі Беларусі ледзьве не штодня дадае ўсё новыя пазіцыі ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Чарговыя папаўненні прысвечаныя сюжэтам тэлеканала «Белсат» пра беларускіх ваяроў Палка Каліноўскага і палітычны лёс Аляксандра Лукашэнкі.
Кантрольнае ведамства чарговым разам абнавіла пералік інфармацыйнай прадукцыі, забароненай да распаўсюду. Дзякуючы пільнасці дзяржаўных экспертаў, гэтым разам у шэраг «экстрэмісцкіх» трапілі ролікі на афіцыйным сайце, у Facebook-акаўнце, на YouTube-канале «Белсата» ды іншых пляцоўках:
– Відэазапіс з назвай «У Лукашенко будет две недели после победы Украины / План: Б» (ідэнтыфікатары https://www.youtube.com/watch?v=SUcv2Td9vls і https://belsat.eu/ru/programs/21–11-2022-u-lukashenko-budet-dve-nedeli-posle-pobedy-ukrainy).
– Відэазапіс з назвай «Лукашэнка павінен баяцца: Украiна ўражаная батальёнам Калiноўскага | Украина восхищена беларусами» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/watch?v=zDeYwFR5zXo&t=632s).
– Відэазапіс з назвай «Беларускі ваяр распавёў пра стан палка Калiноўскага | Беларусский воин про полк Калиновского» (ідэнтыфікатары https://www.youtube.com/watch?v=yRLlbzRiP6g і https://оk.ru/video/3709775188231).
– Відэазапіс з назвай «Позывной «Леший» — Батальон имени Кастуся Калиновского (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/watch?v=JS8wpabm7bE&t=12s).
– Відэазапіс з назвай «Беларусы прыехалі ваяваць супраць Пуціна і Лукашэнкі — некаторыя ўкраінцы былі ў шоку: «Як так? А мы думалі, усе беларусы за бацьку» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/watch?ref=search&v=556493262602362);
– Відэазапіс з назвай «Баец палка Каліноўскага: Нашая канчатковая мэта – плошча Незалежнасці», ідэнтыфікатары https://www.facebook.com/watch/?v=732094101370021 і https://оk.ru/video/3550924835335).
Ва ўсіх выпадках Міністэрства інфармацыі спасылаецца на рашэнне адной установы — суда Чыгуначнага раёна Віцебска ад 16 траўня 2023 года. Удакладняецца, што вердыкт падлягае «неадкладнаму выкананню» ў адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам. Распаўсюд забароненага кантэнту цягне адміністрацыйную адказнасць, нагадваюць «кантралёры».
Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» пералік трапіў цэлы шэраг тэматычных Telegram-каналаў і чатаў. Так, рашэннем судоў Мінска, Брэста і Баранавіч сюды ўнеслі наступныя акаўнты:
– «Зянон Пазьняк» (ідэнтыфікатар https://t.me/zianon_pazniak);
– «Дзённiк экстрэмiста» (ідэнтыфіктар https://t.me/extremistby);
– «Беларусы замежжа» (ідэнтыфікатар https://t.me/belarusy_zarubezhja);
– «Лист для записей» (ідэнтыфікатар https://t.me/listchat);
– «Приключения беларусов в Киеве» (ідэнтыфікатар https://t.me/BelarusyKiev).
Аналагічны лёс напаткаў і сеткавыя суполкі руху «Чайлдфри», якому беларускія ўлады аб’явілі «ідэалагічную вайну».
Чытайце яшчэ:
Заблакаваныя рахункі ва Украіне, пытанні легалізацыі — праблемы журналістаў у выгнанні ўвайшлі ў даклад ПАРЕ
Экспрэс-фактчэкінг. Як заўважыць фэйк і спыніць маніпуляцыю?
Сайт MOST, а таксама ўсе праекты і сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»