• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлерадыёвядоўца прызнаўся: у 2020‑м многія слухачы і сябры ад яго “адпісаліся” за адсутнасць грамадзянскай пазіцыі

    Імя Юрыя Царова здаўна вядомае слухачам шэрагу беларускіх FM-радыёстанцый, цяпер ён вядоўца праграмы “Новое утро” на тэлеканале “РТР-Беларусь” (структурнае падраздзяленне “Сталічнага тэлебачання”). Аднак апошнія два гады пра некалі публічную асобу практычна нічога не чуваць. Аказалася, што журналіст зрабіў свой “маральны выбар”, пра што і расказаў у інтэрв’ю афіцыйным прапагандыстам.  

    Падчас гутаркі ў шоўмэна пацікавіліся, чаму ён вырашыў застацца на “дзяржаўнай хвалі” пасля неспакойнага жніўня 2020 года, калі выразна акрэсліць пазіцыю было па сілах толькі “самым моцным”. Аказваецца, трэба проста заставацца на сваім месцы, падзяліўся “рэцэптам” Юрый Цароў.  

    “У тыя дні гледачам было важно ўключаць тэлевізар і бачыць знаёмыя твары. І разам з негатывам, які ліўся на нас у сацыяльных сетках, мы атрымалі вялізную колькасць слоў удзячнасці: «спасибо, что вы не ушли», «спасибо, что остались». Менавіта тады мы асабліва моцна адчулі сувязь з гледачамі. А гэта многага варта”, – удакладніў ён.

    А далей прызнаўся, што многія калегі (цяпер ужо былыя) актыўна адзначалі яго ў допісах на разнастайных інтэрнэт-пляцоўках, спрабуючы “прысароміць” за адсутнасць уцямнай грамадзянскай пазіцыі на фоне тэктанічных зрухаў у грамадстве. Але ён рэагаваў “спакойна і вытрымана”.

    “Мяне цяжка выклікаць на эмоцыі ці справакаваць на зрыў у публічнай прасторы. Больш за тое, з часам я навучыўся ставіцца да людзей альбо добра, альбо ў горшым выпадку нейтральна. Гэта па-першае. Па-другое, за што мне павінна быць сорамна? Канешне, было непрыемна гэта чытаць ад тых, да каго я быў асабліва адкрыты. Так, давялося заблакаваць пару чалавек, бо месцамі гісторыя перайшла персанальныя межы. Нехта сам адпісаўся на эмоцыях. Дарэчы, лічу, што сацсеткі — не “іспавядальня”  ці месца для дуэляў, таму раздзяляю публічнае і асабістае. Сацсеткі жывуць трэндамі, а я не хачу, каб трэнды мной кіравалі”.

    Юрый Цароў канстатаваў, што “любіць сваю працу” і гатовы надалей “эмацыйна падсілкоўваць” гледачоў свайго тэлеканала з “саюзным кантэнтам”.

    “Нядаўна прачытаў: «У оптимиста может быть чтото и плохо, но он этого не замечает. У пессимиста может быть все хорошо, но ему это все равно не нравится». Карані нашага стаўлення да рэчаў трэба шукаць найперш у самім сабе. Мы ж як сродак масавай інфармацыі можам даць гледачу тую падпітку, у якой ён мае патрэбу: інфармацыйную, эмацыйную і г. д. Галоўнае, апраўдаць спадзяванні публікі”.

    Напрыканцы шоўмэн і вядоўца адзначыў, што ў перапынках паміж працай пашырае свой кругагляд. І найлепш, ягонымі словамі, у гэтым дапамагае “вывучэнне гісторыі”. Маўляў, дзеля таго, каб зразумець псіхалогію асобнага алавека і цэлых народаў, трэба разумець, у якіх умовах нацыя фармавалася, бо, працытаваў ён класіка, “бытие определяет сознание”.

    Выглядае, што менавіта ў разуменні гісторыі Беларусі Юрый Цароў радыкальна разышоўся з тымі, хто ў 2020 годзе патрабаваў элементарнага захавання самастойнасці дэмакратычнай, а не аўтарытарнай дзяржавы.

    Юрыю Царову 51 год, скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Пасля засяродзіўся на радыё- і тэлеэфірах, а таксама мадэрацыі культурніцкіх імпрэзаў. Аўтар канцэпцыі і першы кіраўнік радыёстанцыі “Радиус FM”. Працяглы час у забаўляльных ранішніх шоў на FM-хвалях працаваў пад псеўданімам Клаус Мюлер. Лаўрэат прэміі для праўладных медыя “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Лепшы вядоўца музычна-забаўляльных праграм”.

    Падчас страйку супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі ў жніўні 2020 года не падтрымаў патрабаванні калег весці “праўдзівыя эфіры” аб прычынах  масавых акцый пратэсту, застаўшыся ў звыклых рамках афіцыйнай прапаганды. 

    Чытайце яшчэ:

    Марыну Золатаву и Людмілу Чэкіну дадалі ў «тэрарыстычны спіс»

    Беларускамоўны канал «Бэйбус» адзначыў год з пачатку працы

    18 гадоў таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці