• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускамоўны канал «Бэйбус» адзначыў год з пачатку працы

    Дзіцячы канал абвясціў пра пачатак новага сезона.

    «Мы запрашаем маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў разам з намі ісці да сваіх вялікіх мараў, да вяршыняў, з якіх бачны вялізны бязмежны свет», — кажа мастацкі прадзюсар канала, рэжысёр Наталля Бібікава

    У новым сезоне працягнуцца сустрэчы з Казікам, Юзікам і Нілкай у «Вясёлым садку», на тыдні — новыя «Казкі з Маляванычам», а хутка — працяг комікса «Асцярожна: дзеці!». Але акрамя працягу гэтых любімых праграм, «Бэйбус» абяцае і новыя цікавосткі.

    Нагадаем, у жніўні беларускамоўны канал Бэйбус быў ухвалены відэахостынгам Youtube і дададзены ў прыкладанне Youtube Kids. Раней пошукавыя запыты Youtube Kids пра мультфільмы і казкі па-беларуску выдавалі выключна рускамоўны кантэнт. Цяпер сітуацыя паступова мяняцца. Што дало каналу пападанне ў дадатак? 

    «Па-першае, пачэсны статус, бо трапіць у Youtube Kids са сваім кантэнтам дужа складана — запыты разглядаюцца ўважліва і доўга, бывае што гадамі, з вялікай верагоднасцю адмовы», — гаварыў кіраўнік Беларускай Рады культуры, журналіст і прадзюсер Сяргей Будкін. — » Па-другое — гэта спрыяе пашырэнню беларускай мовы і беларускамоўнага кантэнту для дзетак, пры траплянні ў гэтае прыкладанне трафік падвышаецца на 15–20%».

    Чытайце яшчэ:

    Час перазапускаў: новыя назвы, але вядомыя каманды. Як змянілася медыяполе Беларусі пасля 2020-га

    Дзярждэпартамэнт ЗША запатрабаваў вызваліць Дар’ю Лосік, яе мужа Ігара і ўсіх беларускіх палітвязьняў

    Экажурналіст Аляксей Аўчыннікаў: «З’ехаў, каб мець магчымасць гаварыць пра праблемы, не хаваючы свой твар за ананімнымі імёнамі»

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці