Беларускамоўны канал Бэйбус дададзены ў прыкладанне Youtube Kids
Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку кіраўнік Беларускай Рады культуры, журналіст і прадзюсер Сяргей Будкін
Беларускамоўны канал Бэйбус ухвалены відэахостынгам Youtube і дададзены ў прыкладанне Youtube Kids.
— Цяпер праз яго можна глядзець мультвершы Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам (Аляксандрам Ждановічам), праграму «Вясёлы садок» з цудоўнымі вядоўцамі Сяргеем Жбанковым, Эміліяй Пранскутэ, Веранікай Пляшкевіч, Інай Ганчар і Аленай Гіранок, коміксы ад дзіцячага часопіса «Асцярожна: дзеці!» ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт, — расказаў спадар Будкін.
Раней пошукавыя запыты Youtube Kids пра мультфільмы і казкі па-беларуску выдавалі выключна рускамоўны кантэнт. Цяпер сітуацыя будзе паступова мяняцца.
— Што гэта дае? Па-першае, гэта пачэсны статус для канала.
Трапіць у Youtube Kids са сваім кантэнтам дужа складана — запыты разглядаюцца ўважліва і доўга, бывае што гадамі, з вялікай верагоднасцю адмовы
— Па-другое — гэта спрыяе пашырэнню беларускай мовы і беларускамоўнага кантэнту для дзетак, пры траплянні ў гэтае прыкладанне трафік падвышаецца на 15–20%, — тлумачыць кіраўнік Беларускай Рады культуры.
Чытайце яшчэ:
“Мне страшна ацэніць гэтыя страты колькасна”: паспрабавалі высветліць, чаму «Белсат» выдаляе праграмы Сяргея Будкіна
Дзе мяжа? Разбіраемся, што дазволена фіксеру, а што не
Польша обещает ответить Беларуси на приговор журналистке Славниковой. В МИД вызван временный поверенный Беларуси