Марыну Золатаву и Людмілу Чэкіну дадалі ў «тэрарыстычны спіс»
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Цяпер у ім палітзняволеныя супрацоўніцы TUT.ВY: галоўны рэдактар Марына Золатава і дырэктар Людміла Чэкіна.
Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай раней былі прад’яўленыя паводле арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў), то па інфармацыі КДБ жанчын абвінаваючваюць паводле арт. 130 КК (Распальванне варожасці) і арт. 361 КК (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
У спісе «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» акрамя іх з’явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек. Цяпер у ім 934 чалавекі, з іх — 189 беларусы.
Раней у спіс уключылі журналістак TUT.BY Вольгу Лойку і Алену Талкачову.
Чытайце яшчэ:
Час перазапускаў: новыя назвы, але вядомыя каманды. Як змянілася медыяполе Беларусі пасля 2020-га
18 гадоў таму забілі Вераніку Чаркасаву
Паведамляюць пра затрыманне фатографа Руслана Мазаніка