• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёлетнім лаўрэатам прэміі імя Анатоля Іверса стаў журналіст і паэт Мікола Канановіч

    Слонімскі журналіст і паэт стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса гарадзенскіх творцаў прозы і паэзіі.

    Як пісала «Газета Слонімская», прэмію заснавалі сябры Гарадзенскай абласной філіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Плануецца ўручаць прэмію імя Анатоля Іверса штогод пісьменнікам, якія, паводле журы конкурсу, унеслі значны ўклад у нацыянальную літаратуру.

    Папярэднікі-лаўрэаты былі Антаніна Хатэнка, Рычард Бялячыц, Валеры Петрыкевіч, Уладзімер Васько.

    Традыцыйна прэмія ўручалася на фэсце мовы і паэзіі ў вёсцы Зачэпічы. Але сёлета яго правядзенне пад пытаннем.

    Кажа сябра арганізацыйнага камітэту ўручэння прэміі Анатоля Іверса Валянцін Дубатоўка:

    – Як вы ведаеце, створана ініцыятыўная група, якая вызнае таго ці іншага лаўрэата. У гэтым годзе лаўрэатам стаў, я вельмі рады гэта паведаміць, паэт, пісьменнік, журналіст са Слоніма Мікола Канановіч. Таму што гэта выдатны паэт, я лічу, што не вельмі адзначаны. Бо хто зараз адзначае літаратуру? Зараз у нас надоі ў навуцы, надоі ў паэзіі, літаратуры і ва ўсім. Таму паэзія нікому не цікавая.

    Па сутнасці, гэта адзін з самых лепшых паэтаў Гарадзеншчыны.

    Літаратурны працэс не стаіць на месцы, кажуць гарадзенскія творцы. Ужо зараз ідзе падрыхтоўка, адзначыць сямідзесяціпяці годдзе спачылага Юркі Голуба, вядомага гарадзенскага паэта. На грамадскіх пачатках кнігу ягонай творчасці рыхтуе Міхась Скобла. Ад уладаў пра падрыхтоўку ўшанавання памяці паэта пакуль ані слыху.

    Чытайце яшчэ:

    «Раблю праграмы пра беларусаў у каўказскім рэгіёне»: радыйшчык Андрэй Мялешка пра працу і жыццё пасля экстранага пераезду ў Грузію

    Суд по «делу БелаПАН» возобновится 12 сентября

    Доступ да сайту незалежнай газеты “Вячэрні Бабруйск” заблакаваны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці