• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над рэгнумаўцамі будзе адкрытым — 18 снежня

    Судовы працэс супраць трох арыштаваных амаль год таму аўтараў расійскага агенцтва «Regnum» пачнецца ў Мінску роўна праз месяц — 18 снежня ў Гарадскім судзе, паведамляе памочніца старшыні Мінгарсуда Настасся Шыльвян.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/-g6fhr.jpg

    Дзмітрыя Алімкіна абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт.130 КК — распальванні міжнацыянальнай варожасці.

    Двух іншых аўтараў — Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценку — у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 ст.233 і ч.3 арт.130 КК. — незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

    Аўтары, якія пісалі для агенцтва «Reg­num», былі затрыманыя ў Мінску на пачатку снежня мінулага года — і правялі пад вартай больш за 11 месяцаў да прызначэння даты суда.

    Юрый Паўлавец — дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Да арышту выкладаў паліталогію і ідэалогію беларускай дзяржавы. Дзмітрый Алімкін — школьны вартаўнік з Брэста. Сяргей Шыпценка да 2010 года працаваў у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі, але быў звольнены за супрацоўніцтва з сайтамі «Імперыя» і «Reg­num». Яго затрымалі на дзень пазней за Паўлаўца і Алімкіна. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён у той дзень паспеў пракаментаваць два папярэднія арышты: «Па «ветлівым людзям» засумавалі».

    На пытанне, зададзенае прэс-сакратарцы расійскага МЗС Марыі Захаравай ў канцы снежня мінулага года пра затрыманні ў Мінску, яна адказала: «Хачу сказаць, што «неданарод» і «недадзяржава» з вуснаў людзей, якія ўплываюць на грамадскую думку — гэта проста непатрэбныя рэчы, таму што яны могуць спрыяць распальванню міжнацыянальнай праблемы і ксенафобіі», — сказала тады Захарава.

    Асноўныя пасылы тэкстаў арыштантаў: Беларусь — недадзяржава, беларуская мова — дыялект рускай, а Беларусь, Расія і Украіна — «адзін народ».

    Крымінальная справа была заведзеная пасля таго, як Міністэрства інфармацыі Беларусі звярнулася ў Следчы камітэт і накіравала туды тэксты Паўлаўца, Алімкіна і Шыпценкі для правядзення экспертызы на прадмет распальвання міжнацыянальнай варожасці.

    Праваабаронцы заклікаюць, каб суд па справе Алімкіна, Паўлаўца і Шыпценкі быў адкрыты

    Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) заклікала да неадкладнага вызвалення аўтараў «Рэгнума»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці