Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) заклікала да неадкладнага вызвалення аўтараў «Рэгнума»
Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) заклікала да неадкладнага вызвалення Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценкі, якіх затрымалі ў Беларусі за крытыку ўрада за нібыта русафобскія тэндэнцыі.
Дзмітрый Алімкін (настаўнік з Брэста) і Юрый Паўлавец (выкладчык БДУІР) былі затрыманыя 6 снежня. Сяргей Шыптэнка, рэдактар часопіса “Новая эканоміка” і аўтар расійскага інфармацыйнага агенцтва Regnum, быў затрыманы праз тры дні.
Усім траім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «распальванні расавай нянавісці» ў іх блогах на расійскіх навінавых сайтах Regnum, Lenta.ru і EADaily.
Паўлавец у сваіх артыкула вінаваціў урад у распальваньні антырасійскіх настрояў, каб адцягнуць увагу грамадскасці ад эканамічных праблем. Шыпценка абураўся няздольнасцю ўрада змагацца з беларускім нацыяналізмам і зацвярджэннем нацыянальнай ідэнтычнасці. Алімкін паставіў пад сумнеў існаванне беларускага народа і заклікаў да аб’яднання з Расіяй. Ён і Шыпценка правялі паралелі з сітуацыяй ва Украіне і выказалі меркаванне, што варожасць Мінска ў дачыненні да Масквы можа мець катастрафічныя наступствы для Беларусі.
«Артыкулы гэтых трох блогераў з’яўляюцца спрэчнымі, але гэта не апраўдвае іх зняволенне, — заявіў Ёхан Бір, кіраўнік аддзела “Рэпарцёраў” па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. — У адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, іх часовае затрыманне не з’яўляецца ні неабходным, ні прапарцыйным. Мы просім беларускія ўлады вызваліць іх і гарантаваць, што яны атрымаюць справядлівае судовае разбіральніцтва, што запатрабуе незалежнай экспертнай ацэнкі іх матэрыялаў».
У адпаведнасці з артыкулам 19 “Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”, які ратыфікаваны Беларуссю, любыя абмежаванні на свабоду выказванняў павінна быць у межах закона і сувымернымі з неабходнасцю.
Ёханэсбургскія прынцыпы ўдакладняюць, што, калі беларускія ўлады хочуць абмежаваць свабоду выказвання з прычыны нацыянальнай бяспекі, то мусіць быць знойдзеная наўпроставая сувязь паміж абразлівымі каментарамі і патэнцыйнымі гвалтоўнымі дзеяннямі.
Пасля вайны ва Украіне і анэксіі Крыма, беларускі ўрад становіцца ўсё больш занепакоены ўплывам расійскіх СМІ на беларускую грамадскую думку.
Улады, аднак, настойваюць на тым, што яны не робяць адрозненняў паміж прарасійскімі і антырасійскім каментарамі. Блогер Эдуард Пальчыс быў асуджаны да 21 месяцаў «хатняй хіміі» 28 кастрычніка за крытыку расійскай знешняй палітыкі ў сваіх блогах.