• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы заклікаюць, каб суд па справе Алімкіна, Паўлаўца і Шыпценкі быў адкрыты

    Шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі выступілі з сумеснай заявай у сувязі з перадачай справы супраць Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі у суд.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/sud_11.jpg

    25 кастрычніка старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў аб перадачы ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да трох беларускіх аўтараў шэрагу расійскіх інфармацыйных рэсурсаў Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі.

    Усе яны былі затрыманыя ў снежні 2016 года і да цяперашняга часу — больш за 10 месяцаў — знаходзяцца пад вартай. Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмысныя дзеянні, учыненыя групай асоб, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, а таксама варожасці па прыкметах нацыянальнай, моўнай варожасці і іншай сацыяльнай прыналежнасці). Юрыю Паўлаўцу і Сяргею Шыпценку выстаўлены абвінавачанні таксама па ч. 1 арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

    Гэтая крымінальная справа атрымала шырокі грамадскі рэзананс. Між тым, афіцыйная інфармацыя пра справу (напрыклад, якія менавіта артыкулы і выказванні кожнага з абвінавачаных паслужылі падставай для завядзення крымінальных спраў супраць іх, чаму гэтыя тры справы аб’яднаныя ў адну, што з’яўляецца падставай для абвінавачвання Ю. Паўлаўца і С. Шыпценкі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і г. д.) практычна адсутнічала або выглядала супярэчлівай і выклікала абгрунтаваныя сумневы.

    У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі:

    — Забяспечыць адкрытае судовае разбіральніцтва дадзенай крымінальнай справы ў адпаведнасці з прынцыпамі справядлівага судовага разбору, а таксама міжнародных стандартаў у галіне абароны свабоды слова і выказвання меркаванняў.

     

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

    РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”

    Праваабарончы цэнтр “Вясна”

    Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

    Беларускі дакументацыйны цэнтр

    РГА «Прававая ініцыятыва»

     

    Заклікаем далучыцца да заявы і іншыя праваабарончыя арганізацыі

    По-русски

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці