• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старонка выдання «Информ-прогулка» ў сацсетцы «ВКонтакте» прызнаная экстрэмісцкай

    Адпаведнае рашэнне прыняў 9 лістапада суд Лунінецкага раёна (суддзя Святлана Братанава).

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 14 лістапада дадало ў так званы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» старонку ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» пад назвай «Информ-Прогулка Лунінец». Рэсурс афіляваны з незалежным рэгіянальным інтэрнэт-выданнем «Информ-Прогулка».

    Яшчэ нядаўна гэта старонка мела 3,1 тысячы падпісчыкаў. Зараз чытачам па адпаведнай спасылцы з’яўляецца паведамленне, што «старонка не знойдзеная».

    Літаральна тры тыдні таму, 20 кастрычніка, той жа суд Лунінецкага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» і сайт незалежнага выдання.

    Нагадаем, у верасні 2021 года лунінецкая газета «Информ-прогулка» была аштрафаваная за нібыта прычыненне «шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі». Такое рашэнне вынес Эканамічным суд Брэсцкай вобласці. Ніякага тлумачэння, у чым суд угледзеў шкоду, рэдакцыя тады не атрымала.

    Чытайце яшчэ:

    «Мужная праца беларускіх журналістаў». БАЖ узнагародзілі прэміяй Усходняга Партнёрства

    Журналіст Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак і чакае харчовую перадачу

    У Парыжы стварылі хартыю аб выкарыстанні штучнага інтэлекту. Дзесяць запаведзяў для журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці