• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мужная праца беларускіх журналістаў». БАЖ узнагародзілі прэміяй Усходняга партнёрства

    Сёння, 14 лістапада, у Брусэлі адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміяй Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Сёлета лаўрэатам стала Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    З 2018 года Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ўзнагароджвае выбітныя арганізацыі рэгіёна за выдатную і самаадданую працу арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія паслядоўна абараняюць фундаментальныя дэмакратычныя прынцыпы.

    Прэмію атрымаў старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. Падчас цырымоніі ён адзначыў:

    — Мы жывём у гэтым «шалёным, шалёным, шалёным свеце» войн і канфліктаў. Але для нас значна, каб у гэтым шалёным свеце не забываліся пра нашых калег-журналістаў за кратамі, наогул пра беларускіх палітвязняў — і каб Беларусь усё ж заставалася ў фокусе ўвагі міжнароднай супольнасці.

    Таксама ён згадаў, што за апошнія тры гады ў Беларусі былі закрытыя больш за 1400 няўрадавых арганізацый, у тым ліку і БАЖ. Але асацыяцыя працягнула дзейнасць у выгнанні, хоць пасля яе назвалі экстрэмісцкім фармаваннем, а потым і яе інфармацыйную прадукцыю — сайт, сацсеткі, нават лагатып. Але самае цяжкае, паводле Андрэя Бастунца, тое, што ў месцах зняволення цяпер знаходзяцца 33 журналісты, а ўсяго палітвязнямі прызнаныя каля 1500 чалавек.

    — Арганізацыі грамадзянскай супольнасці з’яўляюцца моцнымі рэфарматарамі і заўзятымі прыхільнікамі дэмакратычных прынцыпаў, нават перад тварам няўзгод, праблем і рэпрэсій, — падкрэсліваецца ў заяве. — Ваша непахісная прыхільнасць прасоўванню свабоды выказвання меркаванняў і незалежнай журналістыкі ў Беларусі заслугоўвае захаплення.

    Адрэагаваў на ўзнагароджанне прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі

    — Мужная праца беларускіх журналістаў ва ўмовах беззаконня і рэпрэсій атрымала належнае прызнанне і ацэнку.

    Чытайце яшчэ:

    Прадстаўніца АБСЭ ў справе СМІ адказала, ці памерла свабода слова ў Беларусі

    «За кожным зняволеным журналістам стаіць пракурор, суддзя, турэмшчык. Дзе расследаванні?» Няпростая дыскусія пра медыі ў выгнанні

    «Упершыню з’явілася адчуванне, што я ў гэтым жыцці зусім адна». Пяць гісторый журналістаў, з якімі спынілі адносіны родныя праз грамадзянскую пазіцыю

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці