Спадкаемцы Tut.by: спачатку «экстрэмісцкая арганізацыя», а наўздагон яшчэ і «фармаванне»
Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» сайт інфармацыйнага рэсурсу «Зеркало» і практычна ўсе карпаратыўныя інтэрнэт-пляцоўкі.
Рашэнне ведамства датаванае 9 чэрвеня, але абнародавана толькі сёння.
Удакладняецца, што ў адпаведны пералік пад №135 унесены ўласна сайт zerkalo.io, YouTube- і Telegram-каналы, сацыяльные сеткі, мабільныя дадаткі для платформ iOS і Android.
Акрамя таго, сюды ж дадалі лагатып у выглядзе фармалізванай выявы белага голуба, якія трымае галінку, на чырвоным фоне.
«Група грамадзян, аб’яднаных пад назвай «Зеркало/Zerkalo.io», ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама візуальныя матэрыялы (малюнкі, лагатып, лічбавы вадзяны знак і г.д.) і тэксты з надпісамі або без іх выкарыстання, незалежна ад носьбіта інфармацыі (сцягі, транспаранты, вымпелы, эмблемы, шаўроны, нашыўкі, стыкеры, налепкі, значкі, элементы адзення, прадметы ўжытку і г.д.)», – адзначаецца ў рашэнні МУС.
Нагадаем, летась 14 чэрвеня Эканамічны суд Мінска прызнаў медыяхолдынг ТАА «Тут Бай Медиа», якому належаў партал Tut.by, «экстрэмісцкай арганізацыяй». Гэта здарылася крыху больш чым праз год пасля таго, як у рэдакцыю ўварваліся сілавікі і затрымалі паўтара дзясятка супрацоўнікаў.
Большая частка пасля розных тэрмінаў у следчым ізалятары апынулася на волі, а генеральную дырэктарку Людмілу Чэкіну і галоўную рэдактарку Марыну Золатаву ўлады пакаралі 12 гадамі зняволення кожную. Яшчэ ў дачыненні да трох журналістак, якія паспелі пакінуць Беларусь, анансавана так званая «спецвытворчасць».
Менеджарам, якія здолелі пазбегнуць арыштаў, запусцілі за межамі краіны інфармацыйны рэсурс «Зеркало».
Цяпер забароненымі для распаўсюду лічацца наступныя інтэрнэт-адрасы папулярнага рэсурсу, які прыйшоў на замену раней зліквідаванаму парталу Tut.by.
Паводле юрыстаў, розніца паміж паняццямі «экстрэмісцкая арганізацыя» і «экстрэмісцкае фармаванне» заключаецца ў тым, што ў першым выпадку суб’ект зарэгістраваны афіцыйна і мае адпаведны прававы статус (у выпадку з Tut.by на момант прызнання). У другім выпадку такога няма.
Зрэшты, крытэрыі, якія адносяць арганізацыі і фармаванні да «экстрэмісцкіх», аднолькавыя. Адзінае, арганізацыя прызнаецца такой на падставе рашэння суда, а групу ў аднаасобным парадку могуць аб’явіць сілавыя структыру кшалту МУС ці КДБ.
Читайте ещё:
Манипулирование и другие фокусы: как пропаганда редактирует реальность. Рассказывает Анна Мирочник
«Я нават не заўважыла, як стала прычынай усіх мужавых няшчасцяў». Калегі расказалі аб сямейных праблемах у міграцыі
Затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава